Грамадства

У карцары калоніі ў Наваполацку скончыў жыццё самагубствам 25-гадовы зняволены. Ён быў фігурантам «справы 37-мі»

У карцары ВК-1 Наваполацка скончыў жыццё самагубствам 25-гадовы Андрэй Дубік, які ў 2019 годзе быў асуджаны па артыкуле 328 і быў фігурантам так званай «справы 37-мі» — аднаго з самых масавых працэсаў за апошні час. Сваякі маладога чалавека распавялі Tut.by, што тры гады, пакуль ішло следства, Андрэй знаходзіўся ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску, потым яго перавялі ў ВК-1 у Наваполацку, дзе ён прабыў паўгода. 8 студзеня родным ад маладога чалавека прыйшоў апошні ліст, а ўжо 29 студзеня сям'і стала вядома пра яго самагубства.

— Мы не ведаем, што менавіта адбылося і што паслужыла прычынай такога ўчынку, але ў апошніх лістах ён скардзіўся на псіхалагічны ціск, пісаў, што яго выклікала начальства і праводзіла гутарку, каб ён прызнаў віну, а мы — перасталі пісаць лісты ў розныя інстанцыі. За паўгода, што Андрэй знаходзіўся ў ВК-1 у Наваполацку, у нас было два спатканні, таксама мы перапісваліся з ім, а 8 студзеня перапіска перапынілася. Я тэлефанаваў у калонію, мне сказалі, што сын у карцары, але ён фізічна здаровы. А сёння патэлефанаваў турэмны псіхолаг (або псіхіятр) і сказаў, што сын здзейсніў суіцыд. І больш у нас няма ніякай інфармацыі. Мы спрабуем датэлефанавацца да калоніі, аднак у бухгалтэрыі ніхто нічога не ведае — і гэта зразумела, а па астатніх нумарах проста ніхто не падымае слухаўку, — распавядае бацька маладога чалавека Ігар.

На цяперашні момант сям'я спрабуе даведацца пра ўсе абставіны здарэння.

Андрэй Дубік быў затрыманы 28 ліпеня 2017 года і праходзіў абвінавачаным па так званай «справе 37-мі» — аднаму з самых масавых працэсаў за апошні час. Следства па справе цягнулася амаль тры гады. Абвінавачаныя былі падзеленыя на групы па розных эпізодах. Але ўсе 37 чалавек абвінавачваліся ў незаконным абароце наркатычных сродкаў, а таксама ў стварэнні і ўдзеле ў злачыннай арганізацыі.

Андрэй быў затрыманы разам з сябрам. Пры ім было знойдзена 0,044 грама марыхуаны.

Таксама ў яго тэлефоне былі каардынаты закладкі.

Андрэй Дубік быў прызнаны вінаватым па частцы 4 артыкула 328 КК — «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў» (дзеянні, учыненыя арганізаванай групай) і па частцы 2 артыкула 285 КК — «Удзел у злачыннай арганізацыі».

Сваю віну Андрэй не прызнаваў, была пададзеная апеляцыя на рашэнне Мінскага гарадскога суда, аднак прысуд пакінуты ў сіле.

Каментары

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць