Грамадства

На асноўных мінскіх могілках усталявалі сістэмы відэаназірання

Тэрыторыі ўсіх мінскіх могілак прыведзены ў парадак і гатовыя да масавых наведванняў. Пра гэта, як перадае агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміў на пасяджэнні рабочай групы Мінгарвыканкама па пытанні ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторый сталіцы дырэктар УП «Спецкамбінат КБА» Мікалай Ракевіч.

— За зіму мы адрамантавалі амаль 200 кантэйнераў для адходаў, мінулым летам уладкавалі 25 новых кантэйнерных пляцовак з цвёрдым пакрыццём. Гэтыя працы працягнуцца і ў гэтым годзе, запланавана зрабіць яшчэ 30 пляцовак. Падрыхтавана смеццепрыбіральная тэхніка, дадаткова ў 2021-м будзе закуплены яшчэ адзін кантэйнеравоз для вывазу буйнагабарытных ёмістасцяў для адходаў, — распавёў Мікалай Ракевіч.

Для зручнасці людзей, якія жадаюць прывесці ў парадак магілы блізкіх, на ўсіх могілках ёсць пункты пракату гаспадарчага інвентара — рыдлёвак, грабель, вёдраў і інш. На шасці буйных могільніках маюцца электронныя тэрміналы, якія дапамогуць пры неабходнасці знайсці па імі і прозвішчы месца пахавання чалавека.

Дырэктар Спецкамбінат КБА дадаў, што за кошт сродкаў прадпрыемства ў канцы мінулага і ў гэтым годзе на асноўных могілках усталяваная сістэма відэаназірання. Колькасць камер будзе павялічвацца. Гэта дапаможа больш эфектыўна кругласутачна кантраляваць грамадскі парадак у месцах пахавання, дзейнасць персаналу, рух транспарту па тэрыторыі і інш.

Каментары

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць