У Лошыцы дзяўчына на «Таёце» наскочыла на бардзюр і перакулілася ФОТАФАКТ
Здарэнне адбылося сёння каля 8:30, паведамляе ДАІ.

ДАІ
Дзяўчына ехала за рулём «Таёты» па вуліцы Пташука з боку Прушынскіх у напрамку вуліцы Турава.
У раёне дома №11 кіроўца не справілася з кіраваннем, наехала на бардзюрны камень раздзяляльнай паласы. Пасля аўтамабіль адкінула направа на прыпаркаваны «Джылі».
У выніку ўдару «Таёта» перакулілася і пашкодзіла яшчэ адзін аўтамабіль.
Каментары