Улада22

КДБ адклікала пазоў аб экстрэмізме «ARCHE»

Пра гэта НН паведаміў адвакат выдання Павал Сапелка, якому патэлефанавала суддзя Тацяна Міранюк.

Пра гэта НН паведаміў адвакат выдання Павал Сапелка, якому патэлефанавала суддзя Тацяна Міранюк.

Упраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Брэсцкай вобласці адправіла адмову ад раней пададзенай заявы аб экстрэмісцкіх матэрыялах «ARCHE». Пра гэта «НН» паведаміў адвакат выдання Павал Сапелка, якому патэлефанавала суддзя Тацяна Ласковіч. Яна паведаміла, што КДБ адмаўляецца ад сваёй заявы і 25 чэрвеня ў 14.00 у судзе Маскоўскага раёна Брэста адбудзецца тэхнічны суд, на якім «нават не абавязкова прысутнічаць».

Падчас суду вырашыцца пытанне, прымаць ці не прымаць да разгляду адмову ад заявы КДБ па Брэсцкай вобласці.

«Шмат што пакуль незразумела, — кажа рэдактар «ARCHE» Валер Булгакаў. — Ці значыць адкліканне заявы нашу канчатковую перамогу? І ці не спроба гэта прыспаць нашу пільнасць?

Цана пытання не адзін мільён беларускіх рублёў, бо судовая справа цягнецца ўжо больш за паўгоду. Для нас важна, які бок будзе плаціць судовыя выдаткі».

***

Нагадаем, што ў кастрычніку мінулага году на беларуска‑польскай мяжы беларускімі мытнікамі было сканфіскавана 10 асобнікаў №7-8’2008.

25 лютага суддзя Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Міранюк задаволіла заяву упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці ад 30 снежня 2008 г. аб прызнанні выдання экстрэмісцкім.

«…Праведзеным аналізам устаноўлена, што ў часопісах утрымліваюцца звесткі, якія дыскрэдытуюць дзейнасць органаў улады і кіравання Рэспублікі Беларусь, узмацняюць сацыяльна-палітычную напружанасць і супрацьстаянне ў грамадстве, стымулююць здзяйсненне дзеянняў, накіраваных на арганізацыю і ажыццяўленне масавых беспарадкаў, і тым самым ствараюць пагрозу бяспецы Рэспублікі Беларусь», — сцвярджалася ў заяве за подпісам начальніка УКДБ, палкоўніка Леаніда Дзядкова. Меліся на ўвазе артыкулы палітолагаў, прысвечаныя палітычнай сітуацыі ў Беларусі і выбарам 2008 году.

7 мая ў абласным судзе Брэста адбыўся разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста аб прызнанні шэрагу публікацый у № 7—8 недзяржаўнага інтэлектуальнага часопіса «Arche» «экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню». Справа тады была вернута на паўторны разгляд у суд Маскоўскага раёна Брэста.

28 мая на просьбу пазоўніка - упраўлення КДБ па Брэцскай вобласці - суд быў перанесены на 25 чэрвеня. Пазоўнік папрасіў правесці экспертызу артыкулаў на прадмет утрымання ў ім матэрыялаў экстрэміцскага зместу Інстытутам нацыянальнай бяспекі і Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта.

Настасся Шамрэй

Каментары2

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны22

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны22

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць