Усяго патроху

Як у Напалеона: украінскі фермер пабудаваў сабе маўзалей за $3 мільёны ФОТЫ

Фермер збіраецца дазволіць экскурсіі ў сваёй пахавальні, калі ён ужо будзе ў раі, паведамляе грамадскае тэлебачанне Украіны.

Генеральны дырэктар аграпрадпрыемства «Зямля і воля» з сяла Бабровіцы Чарнігаўскай вобласці Леанід Якавішын вырашыў увекавечыць памяць аб сваёй асобе, пабудаваўшы сабе маўзалей.

82-гадовы Якавішын на будаўніцтва пахавальні патраціў 10 гадоў і 3 млн даляраў.

Маўзалей перабудавалі з былога сельскага Дома культуры. Падлогу і калоны там цяпер зробленыя з мармуру. Унутры размешчаны чатыры гіпсавыя скульптуры, якія адлюстроўваюць Якавішына ва ўзросце 20, 40, 60 і 80 гадоў. Статуі і столь пакрытыя сусальным золатам. Будынак таксама ўпрыгожваюць копіі вітражоў з нямецкага храма, якому 600 гадоў.

А ў цэнтры залы — жамчужына маўзалея, 23-тонны саркафаг, коштам $150 тысяч.

Фермер вырашыў, што яго пахаваюць у такім самым саркафагу, як паставілі для Напалеона ў Доме інвалідаў у Парыжы.

Якавішын распавёў журналістам, што маўзалей будзе адкрыты для наведвальнікаў штодня з 10-й да 17-й гадзіны, акрамя выхадных. Але «гэта калі я ўжо буду ў раі», дадаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць