Улада

Лукашэнка запатрабаваў ад новых рэктараў «парадку ва ўніверсітэтах»

Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні аб прызначэнні новых рэктараў ВНУ, падкрэсліўшы, што ў першую чаргу чакае ад іх навядзення дысцыпліны і парадку ва ўстановах адукацыі, піша БелТА.

«З ВНУ мы будзем разбірацца, і вельмі сур'ёзна. Мы з многімі рэктарамі ВНУ рассталіся, бо асноўная бяда — прыйшоў у крэсла рэктара, «укінуўся» і забыўся, што ў цябе тысячы маладых чалавек, будучыня нашай краіны. Студэнт — гэта будучая эліта нашага грамадства. Вынік мы таксама ўбачылі ў мінулым годзе».

Лукашэнка арыентаваў рэктараў у першую чаргу на працу са студэнтамі.

«Упраўленне і арганізацыя працэсаў — гэта галоўнае, — заявіў ён. — Калі рэктар на месцы, то і ў ВНУ будзе парадак.

Вось я ад вас буду патрабаваць перш за ўсё парадку ў універсітэце. А ўсім студэнтам, якія да вас прыйдуць, вы павінны ўбіць у галаву, што гэта іх краіна».

Дадамо, што восенню 2020 года менавіта ўніверсітэты сталі цэнтрам пратэстаў, 11 маладых людзей і выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава былі асуджаныя па так званай «справе студэнтаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку12

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць