Вытворца «Спутніка» падаў дакументы на рэгістрацыю вакцыны для падлеткаў
У Міністэрстве аховы здароўя Расіі атрымалі дакументы ад цэнтра імя Гамалеі для рэгістрацыі вакцыны супраць COVID-19 для падлеткаў. Заяўленая назва вакцыны — «ГамКавідВак-М», паведамляе РБК.

ТАСС
«У адпаведнасці з вызначанай працэдурай дакументы будуць накіраваныя на экспертызу, па выніках якой будзе прымацца рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі вакцынавага прэпарата», —распавёў памочнік міністра аховы здароўя Аляксей Кузняцоў.
Калі ён пройдзе ўсе неабходныя рэгістрацыйныя працэдуры, вакцынацыя падлеткаў будзе праводзіцца «выключна на добраахвотнай аснове і толькі пры наяўнасці згоды бацькоў ці іншых законных прадстаўнікоў», - дадаў памочнік міністра.
-
У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў
-
Пашынян прагаласаваў на парламенцкіх выбарах у Арменіі. Ён заявіў, што ніякай напружанасці з Расіяй няма, а шлях да ЕС працягнецца
-
Кіраўнік МЗС Украіны: Расіі ўсё адно давядзецца скончыць вайну дыпламатычным шляхам, але ўмовы будуць горшыя
Каментары