Свет

У пачатку наступнага тыдня Еўропа ўвядзе новыя санкцыі супраць Беларусі

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пасля сустрэчы з Джо Байдэнам у Белым доме паведаміла журналістам на брыфінгу, што ў пачатку наступнага тыдня Еўропа ўвядзе новыя санкцыі супраць Беларусі, датычыцца яны будуць не толькі фізічных асоб, але і прадпрыемстваў. ЗША ў сваю чаргу пашыраць санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў пачатку снежня.

Рашучыя крокі Еўрапейскага Саюза звязаныя з катастрафічнай сітуацыяй на мяжы з Беларуссю.

«Гэта не пытанне адносін паміж Польшчай, Літвой і Беларуссю, гэта выклік для ўсяго Еўрапейскага Саюза, гэта не мігранцкі крызіс. Гэта спроба аўтарытарнага рэжыму дэстабілізаваць дэмакратычныя суседнія краіны», — заявіла еўрапейская чыноўніца.

Таксама еўракамісар расказала, што ЕС «разглядае магчымасць увядзення санкцый супраць авіякампаній, якія спрыяюць перамяшчэнню людзей праз Мінск і затым да мяжы Беларусі і ЕС». Яна таксама пацвердзіла, што ЗША маюць намер пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў пачатку снежня. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны21

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны21

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць