Грамадства

Пенсіянерку арыштавалі на 8 сутак за тое, што доўга не адчыняла дзверы сілавікам

Раніцай 1 снежня да 59-гадовай пенсіянеркі Ніны Маслоўскай прыйшлі супрацоўнікі ДФР. У кватэры жанчыны правялі ператрус, а яе павезлі на допыт ў ведамства, пасля якога на волю яна ўжо не выйшла. Маслоўскую даставілі ў Першамайскі РУУС і пакінулі там на ноч да суда. 2 снежня ў судзе Першамайскага раёна адбылося пасяджэнне. Справу пенсіянеркі разглядала суддзя Анастасія Кулік, паведамляюць праваабаронцы.

Пратакол па арт. 24.3 КаАП на Маслоўскую склалі нібыта за адмову адчыніць дзверы для правядзення вобшуку. Віну сваю Ніна не прызнала. Яна растлумачыла, што а 7 раніцы яе разбудзіў званок у дзверы. Каб адчыніць іх, ёй было неабходна апрануцца, таму для гэтага ёй спатрэбілася каля пяці хвілін. Пасля гэтага яна адразу адчыніла дзверы супрацоўнікам міліцыі.

Суддзя Кулік абурылася таму факту, што Ніна адчыніла не адразу:

— Чаму вы не падышлі і не запыталі, хто вам звоніць у дзверы? Чаму адразу не адчынілі? Вам ёсць чаго баяцца?

Вядома, што ператрус праводзілі чатыры супрацоўніка міліцыі. Па словах Маслоўскай, ніхто з сілавікоў не прасіў адчыніць дзверы і не агучылі, што грукаецца менавіта міліцыя.

Сведкі-міліцыянты на судзе сцвярджалі, што яны неаднаразова прасілі Маслоўскую адчыніць і паказвалі ёй пастанову на ператрус. Таксама яны казалі, што нібыта Ніна заявіла ім аб тым, што «не будзе адчыняць дзверы». На іх думку, у кватэру пенсіянерка пусціла толькі праз 20 хвілін.

Маслоўская лічыць гэта хлуснёй. Жанчына папрасіла зняць аднаго са сведак маску, каб яго апазнаць, але суддзя нагадала, што сведка засакрэчаны. Таксама адзін з сілавікоў заявіў, што не памятае, як выглядае кватэра жанчыны, бо «праводзіў у той дзень больш за пяць ператрусаў».

Пенсіянерка на судзе дадала, што ў яе цыстыт і высокі ціск, таму папрасіла перадаць таблеткі, але вядома, што ў РУУСе пасля суда іх не прынялі ад сваякоў.

Суддзя Анастасія Кулік прызнала Ніну вінаватай і пакарала яе 8-сутачным арыштам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба41

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прыехаў на выпускны да Колі ў Пекін28

На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла

Дарадца Ціханоўскай паабяцаў дзейнічаць загадзя ў выпадку забароны расіянам турыстычных віз у ЕС41

Музыку для спектакля па Караткевічу ў Купалаўскім тэатры напісаў штучны інтэлект2

Ці можна выжыць у пустыні, п’ючы ўласную мачу?3

Колькі будзе каштаваць навучанне у беларускіх ВНУ ў новым навучальным годзе

Нідэрланды — феномен чэмпіянатаў свету. 16 гадоў без паражэнняў — і ніводнага фіналу6

У Пінску ў спёку смажаць яйкі проста на сонцы6

У Беларусі ўжо +30°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба41

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць