Грамадства

Ці можна беларусам з новым сертыфікатам аб вакцынацыі ехаць у Расію без ПЛР? Не ўсё так проста

Каб трапіць у Расію, турысты з Беларусі, Казахстана, Арменіі, Азербайджана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана і Узбекістана павінны скарыстацца праграмай «Падарожнічаю без COVID-19». У яе загружаюцца вынікі ПЛР-тэста. Як працуе сістэма і ці дазволіць яна скарыстацца QR-кодамі, якія дзейнічаюць у расійскіх гарадах, пішуць «Мінск-навіны».

«Тэхнічна ў праграму пакуль можна загрузіць толькі вынік ПЛР-тэста з лабараторый, падключаных да сістэмы, а QR-коды на беларускіх сертыфікатах вакцынацыі старога ўзору зусім не падыходзяць практычна ні для чаго, што звязана з выездам за мяжу», — тлумачыць аўтар блога «Збірай заплечнік» Марына Зюлікава.

Аднак з 15 лютага Міністэрства аховы здароўя пачынае выдаваць сертыфікаты аб вакцынацыі новага ўзору. Самае галоўнае новаўвядзенне — на іх з'явіцца QR-код, які счытваецца праграмай.

Дакумент можна будзе падгрузіць у «Падарожнічаю без COVID-19» і як мінімум выкарыстоўваць у якасці пропуску для наведвання грамадскіх месцаў у краінах, дзе такая праграма выкарыстоўваецца.

Іншымі словамі, беларусы змогуць наведваць кафэ, рэстараны, музеі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і іншых гарадах Расіі, дзе для ўваходу патрабуецца QR-код.

«Важна разумець, што калі для ўезду замежнікам патрэбны ПЛР-тэст, то QR-код не адмяняе гэтае патрабаванне — падкрэслівае аўтар блога.

— Напрыклад, для ўезду ў Расію ўсім замежнікам без выключэння быў патрэбны ПЛР-тэст, так ён па-ранейшаму і патрэбны. Гэтае патрабаванне дзейнічае да таго часу, пакуль яго не адменяць, апублікаваўшы адпаведны дакумент».

Паводле звестак Мінздароўя, з 15 лютага разам з новым фарматам сертыфіката аб вакцынацыі ў Беларусі з'явіцца адзіная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку асоб, вакцынаваных супраць COVID-19.

Сертыфікат старога ўзору будзе лічыцца сапраўдным да ўказанай на ім даты. Сертыфікат новага ўзору будзе афармляцца па жаданні грамадзян. Звесткі ў абавязковым парадку будуць уносіцца ў інфармацыйную сістэму. На час яе тэставай эксплуатацыі будзе арганізаваная абмежаваная пілотная зона, а сертыфікаты будуць выдавацца бясплатна. Плануецца, што да 1 красавіка інфармацыйная сістэма запрацуе па ўсёй Беларусі.

Пакуль сертыфікаты новага ўзору можна будзе атрымаць толькі ў трох медыцынскіх установах: 39-й гарадской клінічнай паліклініцы, 2-й гарадской клінічнай бальніцы і Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры кіравання справамі прэзідэнта.

Таксама па жаданні грамадзян магчыма будзе бясплатна перааформіць сертыфікат старога ўзору на сертыфікат новага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць