Купалаўцы распачынаюць Тыдзень роднай мовы са свабодным доступам да спектакляў. Ён працягнецца да 21 лютага
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага, але купалаўцы будуць святкаваць цэлы тыдзень і пачалі з сённяшняга дня. 7 дзён, з 15 па 21 лютага 24 гадзіны на дзень будзе свабодны доступ да спектакляў на ютуб-канале «Купалаўцы».

У праграме Тыдня — Radziva Prudok, «Войцэк» і «Я» Рамана Падалякі, «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» і «Тутэйшыя» Мікалая Пінігіна. А таксама аўдыёпраект «1984» Джорджа Оруэла і аўтарскі музычны праект «Я гавару», створаны самімі Купалаўцамі на вершы сучасных беларускіх паэтаў.
Паказы спектакляў будуць бясплатныя, але пры жаданні на іх можна будзе набыць па спасылцы і ўваходны квіток.
-
У Гродне вырашаюць, як аднавіць Каложу, каб яе не адмовіліся ўзяць у спіс ЮНЕСКА
-
Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»
-
Страчвала прытомнасць ад голаду, зарабляла на жыццё масажам — захапляльныя факты з біяграфіі Алаізы Пашкевіч, якой сёння 150 гадоў
Каментары