Грамадства

Каталіцкая царква шукае, хто зможа аднавіць пацярпелы ад пажару касцёл у Будславе

Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч і арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юзаф Станеўскі сустрэліся 15 лютага са старшынёй Мінскага аблвыканкама Аляксандрам Турчыным. Сярод іншага абмяркоўвалася пытанне аднаўлення касцёла ў Будславе, які моцна пацярпеў падчас леташняга пажару.

Антэ Ёзіч зазначыў, што Царква пачала рамонт святыні самастойна, аднак далей гэта рабіць «немагчыма без дапамогі мясцовых уладаў».

Нунцый лічыць, што аднаўленне Будслаўскага касцёла зойме шмат часу, бо гаворка ідзе пра спецыфічную працу. Цяпер жа ідзе пошук арганізацый-падрадчыкаў.

Паводле Антэ Ёзіча, святыня ў гаротным стане, і таму распачаць працы па капітальным аднаўленні немагчыма без гатовага праекта. А праца — спецыфічная, бо трэба аднаўляць не толькі фасад, але і роспісы. 

Турчын жа мае планы зрабіць з Будслава «магчымы цэнтр рэлігійнага турызму Мінскай вобласці». Каб паглядзець, наколькі ён для таго надаецца, плануецца «ў найбліжэйшы час пабываць там, каб разумець, у якім кірунку і рэчышчы рухацца».

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе загарэўся раніцай 11 траўня 2021 года. Пажар удалося патушыць, аднак у касцёле цалкам выгарэў і абваліўся дах. Стан купалу быў прызнаны аварыйным. Інтэр’ер касцёла таксама пацярпеў ад вады, якой касцёл быў моцна заліты падчас тушэння пажару.

Да канца 2021 года касцёл паспелі накрыць часовым дахам, на які вёўся дабрачынны збор сродкаў. Але цалкам завяршыць працы з купалам не ўдалося, іх адклалі на вясну, як і раскрыццё жывапісу ў купальнай частцы. На гэтыя работы таксама патрэбныя значныя сродкі, збор якіх на дабрачынны рахунак працягваецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць