Бел-чырвона-белы сцяг з прозвішчамі беларускіх палітвязняў купілі на аўкцыёне ebay за 1125 долараў
Прозвішчы беларускіх палітвязняў на нацыянальны сцяг нанесла журналістка і грамадская актывістка Марыя Грыц. Яго прадалі на анлайн-аўкцыёне ebay за 1125 долараў. Атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку сем'яў палітвязняў.

Сцяг быў выстаўлены на аўкцыён 8 лютага. Стартавая цана складала 120 долараў.
Гэты ўнікальны твор Марыя Грыц стварыла напрыканцы студзеня 2022 году, калі колькасць палітычных зняволеных у Беларусі перавысіла тысячу чалавек. На сёння за кратамі ў Беларусі застаюцца 1062 асобы, прызнаныя праваабаронцамі палітвязнямі.

«Пісаць імёны было для мяне як малітва», — прызналася Марыя Грыц падчас размовы ў студыі тэлеканала «Белсат».

-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары