Улада

«Нафтагаз Украіны» закрыў сваё прадстаўніцтва ў Беларусі

Нацыянальная акцыянерная кампанія «Нафтагаз Украіны» закрыла сваё прадстаўніцтва ў Беларусі.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе кампаніі, выкананне функцый прадстаўніцтва «Нафтагазу» пяройдзе да прадстаўніцтва кампаніі «Укртрансгаз».

Адпаведнае рашэнне ўхваліла праўленне НАК «Нафтагаз Украіны» ў мэтах «аптымізацыі працы» кампаніі.

Беларускае прадстаўніцтва «Укртрансгазу» плануецца адкрыць найбліжэйшым часам. Дазвол на яго адкрыццё ўжо атрыманы ад Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У прэс‑службе «Нафтагазу» паведамілі, што супрацоўнікі кампаніі «Укртрансгаз» на пастаяннай аснове працуюць на прыгранічных газаразмеркавальных станцыях у Кобрыне (Брэсцкая вобласць) і Мазыры (Гомельская). Яны кантралююць аб’ём і якасць прыроднага газу, які пастаўляецца ў адпаведнасці з кантрактам паміж «Нафтагазам Украіны» і расійскай кампаніяй «Газпром» аб транзіце расійскага газу па тэрыторыі Украіны. Аднак у сувязі з тым, што ў заканадаўства Беларусі ўнесены змены, якія абмяжоўваюць знаходжанне замежных грамадзян на тэрыторыі краіны да 90 дзён у годзе, кіраўніцтва «Укртрансгазу» палічыла мэтазгодным адкрыць у Беларусі сваё прадстаўніцтва. На замежных грамадзян, якія працуюць у Беларусі ў зарэгістраваных прадстаўніцтвах, гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца.

Прадстаўніцтва НАК «Нафтагаз Украіны» было адкрыта ў Мінску 20 верасня 2007 года. Кіраўнік прадстаўніцтва Аляксандр Сідарчук тады паведаміў БелаПАН, што ў «Нафтагазу Украіны» ёсць «цікавыя напрацоўкі» з «Белтрансгазам» у галіне транспарціроўкі і захоўвання газу, якія ажыццяўляюцца ў рамках выканання міждзяржаўных пагадненняў паміж Украінай і Беларуссю. «Украіна зацікаўлена ў павелічэнні прапускной здольнасці газаправодаў, якія ідуць па тэрыторыі Беларусі на тэрыторыю Украіны», — сказаў Сідарчук.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, запланаваныя праекты так і не ўдалося рэалізаваць.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць