Амерыканскі баскетбаліст Энес Кантэр Фрыдам, які выступае за клуб НБА «Бостан Сэлцікс», выказаўся ў Твітары па сітуацыі ў Беларусі.

Энес назваў Аляксандра Лукашэнку «самаабраным дыктатарам», які дапамагае Пуціну ў вайне, і заклікаў распаўсюдзіць усе санкцыі супраць Расіі і на Беларусь.
«Ён уцягнуў народ Беларусі ў вайну, якой народ не хоча», — напісаў спартсмен.
Каментары