Свет

Столтэнберг: Расія рыхтуе новы наступ ва Украіне. А НАТА будзе пастаўляць зброю столькі, колькі трэба

Расійскія войскі ва Украіне не адводзяцца, а здзяйсняюць перагрупоўку, заявіў у чацвер генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг, каментуючы заявы Масквы аб «кардынальным зніжэнні інтэнсіўнасці баявых дзеянняў» на кіеўскім і чарнігаўскім кірунках.

Па словах Столтэнберга, альянс пакуль не ўпэўненны, што Расія вяла сумленныя перамовы ў Стамбуле, паколькі ваенныя задачы Масквы з пачатку ўварвання ва Украіну не змяніліся.

Пасля заканчэння расійска-ўкраінскіх перамоваў у Стамбуле прадстаўнік міністэрства абароны РФ заявіў пра кардынальнае зніжэнне інтэнсіўнасці баявых дзеянняў на кіеўскім і чарнігаўскім кірунках.

«Паводле звестак нашай разведкі, расійскія падраздзяленні не адводзяцца, яны перамяшчаюцца на новыя пазіцыі. Расія спрабуе перагрупаваць іх, узмацніць і пераўзброіць для наступу ў Данбасе», — сказаў Столтэнбэрг, выступаючы перад журналістамі ў Бруселі.

«У той жа час Расія працягвае аказваць ціск на Кіеў і іншыя гарады. Так што мы чакаем новых наступальных аперацый, якія прынясуць яшчэ больш пакут [украінскаму народу]».

«Мы не бачым сапраўдных пераменаў у расійскіх задачах… Яны працягваюць дамагацца ажыццяўлення сваіх мэтаў ваенным спосабам», — падкрэсліў генеральны сакратар НАТА.

Ён дадаў, што саюзнікі па НАТА працягнуць пастаўляць зброю Украіне настолькі доўга, наколькі спатрэбіцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі6

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі6

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць