Грамадства

Справу Уладзіміра Мацкевіча перадалі ў суд. Сярод іншага яго абвінавачваюць і ў кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем

Пракуратура горада Мінска накіравала ў Мінскі гарадскі суд крымінальную справу ў дачыненні да Уладзіміра Мацкевіча. Філосафа абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. 

Пракуратура Мінска паведамляе, што Уладзімір Мацкевіч 25 кастрычніка 2020 года (Марш народнага ўльтыматуму) браў «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў» (ч. 1 арт. 342).

Таксама філосафа абвінавачваюць, што са жніўня 2020 года па 4 жніўня 2021 года ён стварыў і кіраваў экстрэмісцкім фармаваннем. У прыватнасці, паводле пракуратуры: 

— вырабляў і размяшчаў у тэлеграм-каналах, на старонцы ў Фэйсбуку і платформе «Сход» матэрыялы, якія «ўтрымлівалі загадзя ілжывыя звесткі аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным, міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, а таксама негатыўную ацэнку прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў»;

— арганізоўваў дзейнасць па планаванні, падрыхтоўцы і здзяйсненні дзеянняў экстрэмісцкага характару членамі фармавання і іншымі асобамі;

— мадэраваў названыя рэсурсы, кантраляваў іх інфармацыйнае напаўненне экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Таксама пракуратура паведамляе, што ён стварыў і 7 мая 2021 года размясціў на YouTube-канале відэазапіс з абразай на адрас Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года. У лютым 2022 года ён некалькі дзён трымаў галадоўку, патрабуючы накіравання справы ў суд (тады гаворка вялася толькі пра артыкул 342) і змену меры ўтрымання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў10

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын4

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў10

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць