Грамадства

Многія імпартныя медпрэпараты могуць у Беларусі знікнуць, а што застанецца — моцна падаражэе

У рукі блогера Антона Матолькі патрапіў пратакол працоўнай нарады міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча з кіраўнікамі фармацэўтычных прадпрыемстваў Беларусі ад 5 красавіка 2022 года. Там апісаная цяперашняя сітуацыя на фармацэўтычным рынку ў Беларусі (у сувязі з санкцыямі) і планы на будучыню, як забяспечыць краіну лекамі, калі з Украіны і Еўрасаюза пастаўкі немагчымыя.

Асноўныя тэзісы дакумента:

  • РУП «Белмедпрэпараты» чакаюць страты ў памеры 4,5 млн рублёў (з-за розніцы ў курсавых ваганнях рубля).
  • Неспрыяльная знешнепалітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя стварае крытычныя рызыкі для функцыянавання фармацэўтычнай прамысловасці РБ.
  • Прагназуецца ўскладненне паставак сыравіны, матэрыялаў і абсталявання з краін Еўрасаюза. Маецца рызыка адмовы ў пастаўках.
  • Актывізаваны пошук па імпартазамяшчэнні прадукцыі, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці лекаў: «Беллеспаперапрам» (кардонная ўпакоўка), «Белдзяржхарчпрам» (хларыд натрыю), «Беларуская шкляная кампанія» (бутэлькі, ампулы, флаконы), ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя» (бязводныя глюкоза, крухмал бульбяны) і г. д.
  • Працягвае фіксавацца значны рост цэнаў на сыравіну і матэрыялы як імпартнай, так і беларускай вытворчасці. Рост выдаткаў на вытворчасць лекавых сродкаў у студзені—сакавіку 2022 года ацэньваецца ў 8,5%.
  • Асноўны рынак для экспарту — Расія (75% усяго экспарту). Калі ў аб'ёмах паставак нічога не зменіцца, Беларусь усё роўна панясе істотныя страты з-за курсу валют.
  • Бягучая сітуацыя пацягне за сабой касавы разрыў ўжо ў траўні—чэрвені 2022 года (касавы разрыў — сітуацыя, калі прыходзіць час чарговага абавязковага плацяжу, а грошай на яго не хапае).
  • Шукаць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў і вытворцаў сыравіны для вытворчасці лекавых прэпаратаў (замест ЕС і Украіны) будуць у Кітаі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць