Свет

У Расіі за адмаўленне «вырашальнай ролі» СССР у разгроме нацысцкай Германіі будуць арыштоўваць і штрафаваць

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які прадугледжвае арышт або штраф за публічнае атаясамленне СССР з нацысцкай Германіяй і адмаўленне «вырашальнай ролі савецкага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і гуманітарнай місіі СССР пры вызваленні краін Еўропы».

Фота Яўгена Разумнага

Паводле гэтага артыкула прадугледжана пакаранне для фізічных асобаў — штраф да 2 тысяч рублёў або адміністрацыйны арышт да 15 дзён. Для юрыдычных асобаў — штраф да 50 тысяч рублёў, пры паўторным парушэнні ім пагражае прыпыненне дзейнасці на тэрмін да 90 сутак.

Дапаўненні ўнесеныя ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Ён уводзіць адказнасць за парушэнне фэдэральнага закона, які забараняе адмаўляць «вырашальную ролю» СССР «у разгроме нацысцкай Германіі», які Пуцін падпісаў 1 ліпеня 2021 года. Гаворка ў законе ідзе пра публічныя выступленні, творы, паведамленні ў СМІ і інтэрнэце, якія дэманструюцца публічна.

Гісторык і палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман дасціпна пракаментаваў гэты закон у сваім тэлеграм-канале:

«Уладзімір Пуцін ідзе не ў нагу з часам: сёння ён падпісаў закон аб штрафах за атаясамленне СССР і нацысцкай Германіі. Куды больш актуальным у святле сённяшніх рэалій з'яўляецца, аднак, закон аб забароне на атаясамленне (параўнанне) РФ і нацысцкай Германіі. Такі закон расіянам яшчэ трэба падрыхтаваць і прыняць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны22

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны22

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць