Расіяне засяродзіліся на прарыве абароны на Данбасе і захопе Марыупаля — Генштаб
Таксама не спыняюцца абстрэлы грамадзянскіх аб'ектаў у Мікалаеве.

«Расійскія войскі засяродзіліся на прарыве абароны ўкраінскіх войскаў у Луганскай і Данецкай абласцях, а таксама ўстанаўленні поўнага кантролю над Марыупалем». Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба Украіны.
Таксама ў Запарожскай вобласці працягваецца засяроджванне падраздзяленняў у некаторыз раёнах.
На Паўднёвабугскім кірунку асноўныя намаганні вораг засяроджвае на выхадзе ў мяжу Херсонскай вобласці.
Не спыняюцца абстрэлы грамадзянскіх аб'ектаў у Мікалаеве. Таксама адбываецца частковае блакаванне Харкава, перадае Генштаб.
Улады Днепрапятроўскай вобласці паведамілі аб начных абстрэлах
Начальнік ваеннай адміністрацыі Крывога Рога (таксама ўваходзіць у Днепрапятроўскую вобласць) Аляксандр Вилкул паведаміў, што пад абстрэл з рэактыўных сістэм залпавага агню і артылерыі трапіў не толькі Зеленадольск, але і вёскі Марьянское і Вялікая Кастромка. Ахвяр, па словах Вилкула, няма.
Учора пачалася новая фаза вайна, якую назвалі вялікай бітвай за Данбас
Пачалася вялікая бітва за Данбас. Ідзе бесперапынны артаабстрэл па ўсёй лініі фронту
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары