Шчыгельскі, Кулажанка, Шаметавец: КДБ дадаў у спіс тэрарыстаў дзевяць чалавек
Камітэт дзяржбяспекі абнавіў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

У яго ўключаныя яшчэ дзевяць чалавек: Дзмітрый Шчыгельскі, Павел Кулажанка, Юльяна Шаметавец, Яўген Календа, Віталь Лойка, Сяргей Аляксееўскі, Юлія Чамлай, Аляксандр Нагела і Ілля Трубін.
Грамадзяне ЗША Шчыгельскі і Кулажанка абвінавачваюцца ў стварэнні (артыкул 290-4 КК) і ўдзеле (артыкул 290-5 КК) у тэрарыстычнай арганізацыі. Яны праходзяць па справе Фядуты аб захопе ўлады.
Юльяна Шаметавец — прэс-сакратарка «Кіберпартызан», яна таксама абвінавачваецца па артыкулах аб стварэнні і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі.
Трубін абвінавачваецца ў масавых беспарадках. Алексяеўскі, Лойка і Чамлай затрыманыя па справе Андрэя Зельцара.
Цяпер у спісе 485 чалавек, у тым ліку больш за 90 — грамадзяне Беларусі.
-
Каталіцкі сайт: На Першым канале каталіцкая імша засталася, знікла яна з канала «Культура»
-
Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць
-
Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай
Каментары