Ежа1313

Французскі агурковы халодны суп для спякотнага дня

«Французскі агурковы халодны суп можа спатрэбіцца ў той трагічны гарачы момант, калі халаднік (гэта святое) і гаспача (гэта іспанскае) канчаткова надакучылі». Рэцэптам падзялілася ў Facebook архітэктарка Юлія Шастак.

Фота: julija.szastak / Facebook

Вам спатрэбіцца:

4 агуркі,
зеляніна,
часнок,
350 г несалодкага ёгурту,
400 г гатаванай вады,
соль,
перац,
сталовая лыжка аліўкавага алею,
сталовая лыжка лімоннага соку.

Надраць на тарцы агуркі, змяшаць з пасечанай зелянінай, здробненым часнаком. Заліць узбітай у блэндары сумессю з несалодкага ёгурту, солі, перцу, гатаванай вады. Дадаць па сталовай лыжцы аліўкавага алею і соку лімона.

Разліць па порцыях, упрыгожыць кавалачкамі брынзы і агурка.

Рэцэпт на выхадныя. Ягадныя тарталеткі — яркая выпечка для сезона садавіны

Рэцэпт на выхадныя. Клефтыка — сакавітая бараніна з грэчаскім каларытам

Што такое тэйглах і як яго гатуюць? Сямейны рэцэпт на выхадныя

Каментары13

  • а слово "лопата" от слова "лопать"?
    23.07.2022
    и спецлопата для такого субчика...
    прямоугольная лопата для прямоугольного рта?

    ну да - в мишленах же сейчас особо модно на лопатах блюда подавать
  • Капрызун
    23.07.2022
    Не, гэта ня тое, што трэба. Я вось хачу адведаць дакладна таго халадніка, якім "капуцыны" пад'ядалі ў "Пане Тадэвушы". Толькі ён можа па-сапраўднаму ахалодзіць ды насыціць у сьпёку. Хто можа пахваліцца, што ведае, як яго гатаваць ? Ніхто ! А францускі, банальны халаднік - гэта і не халаднік зусім...
  • Юлія
    23.07.2022
    Беларусам больш спадабаецца італьянская "cialda" (можа, яна па-іншаму называецца, але мне такую назву сказалі).
    Для яе з гародніны патрэбна: бульба (!), агуркі, памідоры ды цыбуля.
    Бульбу варым. Наразаем на дробныя кавалачкі і ахалоджваем. Агуркі, памідоры ды цыбулю таксама наразаем. Солім, прыпраўляем (тут ужо тое, што больш падабаецца), дабаўляем алей (лепш аліўкавы). Усё ставім у халадзільнік (бульбу таксама). Перад тым, як есці, змешваем бульбу з астатняй гароднінай. Калі трэба, дабаўляем соль і алей. Атрымліваецца смачна і амаль па-беларуску, бо з бульбай )))

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць