Грамадства

Брытанская разведка: У Расіі праблемы з беспілотнікамі

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў зводцы вайсковай разведкі, аналізуючы наступальныя дзеянні Украіны ў Херсонскай вобласці, якія працягваліся ў выходныя, робіць акцэнт на праблеме з беспілотнікамі, якія, мабыць, узніклі ў Расіі, піша Бі-бі-сі.

Арлан-10. mil.ru

Спасылаючыся на твітэр-акаўнт the Odessa Journal, аўтары зводкі пішуць, што на выходных за суткі контрнаступлення нібыта было зафіксавана ўсяго 27 вылетаў расійскіх беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА) над заходнім берагам Дняпра — у параўнанні з сярэднім паказчыкам 50 у дзень на працягу жніўня. 21 жніўня ўкраінскія сілы паведамілі аб знішчэнні трох расійскіх тактычных БПЛА «Арлан-10» — за адзін дзень.

БПЛА могуць быць уразлівыя як да кінэтычнага ўздзеяння (калі іх непасрэдна збіваюць), так і да электронных перашкод.

У апошнія гады расійская ваенная дактрына адводзіць усё больш прыкметную ролю БПЛА — у прыватнасці, для выяўлення цэляў для нанясення удараў артылерыяй. Улічваючы баявыя страты, цалкам верагодна, што Расія з усіх сіл спрабуе падтрымліваць запасы БПЛА, што пагаршаецца недахопам кампанентаў у выніку міжнародных санкцый.

Абмежаваная даступнасць разведвальных БПЛА, верагодна, пагаршае тактычную дасведчанасць і ўсё больш абцяжарвае расейскія аперацыі, рэзюмуюць аўтары справаздачы.

Каментары

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Арменіі пачалі падлік галасоў на выбарах

Уладальнік крамы Kropka ў Вільні расказвае, як развіваецца яго бізнэс і ці знайшлі тых, хто разбіў ім вокны1

Траўматолаг назваў самы небяспечны летні абутак для ступняў6

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»3

Ці за любое фота ў рапсавым полі будуць штрафаваць?

Вольга Такарчук падзялілася драматычнымі падрабязнасцямі сваіх уцёкаў з Беларусі8

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца1

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць