Казахстан забараніў запускі з касмадрому Байканур ракет тыпу «Дняпро» з-за аварыі 27 ліпеня.
Казахстан забараніў запускі з касмадрому Байканур ракет тыпу «Дняпро» з-за аварыі 27 ліпеня.
«Аўтаматычна ўступіў у дзеньне пункт пяць расейска-казахстанскага пагадненьня пра супольныя дзеяньні ў выпадку аварыі на касмадроме Байканур ад 1999 году, у адпаведнасьці зь якім старты ракетаў таго тыпу, які выбухнуў, спыняюцца», – сказаў у аўторак на прэсавай канфэрэнцыі ў Астане старшыня казахстанскай урадавай камісіі па вывучэньні і ліквідацыі наступстваў падзеньня ракеты РС-20 Азамат Абдымамунаў.
Паводле ягоных слоў, расейскаму боку накіраваная нота МЗС, якая паведамляе пра ўвядзеньне забароны.
Ракета-носьбіт «Дняпро» з 18 спадарожнікамі была запушчаная 27 ліпеня з касмадрому Байканур. На 74 сэкундзе палёту адбылося няштатнае адключэньне рухавіка першай ступені, у выніку чаго «Дняпро» зваліўся ў 150 кілямэтрах на паўднёвы захад ад Байкануру.
-
Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому
-
Вывучыў восем моваў, ажаніўся і стаў доктарам у Барысаве — гісторыя медыка з Туркменістана
-
Міністр абароны Літвы пра ліст Зяленскага: Наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць
Каментары