Грамадства22

УСУ тэрмінова звярнуліся да беларусаў: Расія рыхтуе правакацыі ў краіне, у тым ліку на АЭС

Расійскія спецслужбы рыхтуюць правакацыі на аб'ектах крытычнай інфраструктуры Беларусі, Украіна не плануе ніякіх агрэсіўных дзеянняў у чужой краіне, таму Узброеныя сілы Украіны раяць беларусам сачыць за падазронымі людзьмі і транспартам.

У звароце гаворыцца пра тое, што расійскія спецслужбы рыхтуюць правакацыі на тэрыторыі Беларусі, мэтай якіх могуць быць аб'екты крытычнай інфраструктуры, у прыватнасці БелАЭС.

Так, сёння Расія дазваляе сабе шантажыраваць увесь свет пагрозай выкарыстання ядзерных аб'ектаў і тэхналогій, захоплівае электрастанцыі, перашкаджае працы персаналу з мэтай псіхалагічнага ўздзеяння, дэманструе абстрэл і адключэнне сістэм бяспекі Запарожскай АЭС.

«Кіраўніцтву РФ пляваць на жыццё расійскіх грамадзян, тым больш на жыццё беларусаў і ўкраінцаў. Іх метады не новыя — тэрор, запалохванне, аперацыі пад чужым сцягам. Усё гэта выкарыстоўваецца з адной мэтай — любымі шляхамі ўцягнуць Беларусь у вайну з Украінай — крывёю і нянавісцю падзяліць нашы народы», — гаворыцца ў звароце.

«Ваш урад ужо часткова парушыў Канстытуцыю, дазволіўшы ваенную агрэсію РФ супраць Украіны з выкарыстаннем вашай тэрыторыі, інфраструктуры і рэсурсаў. Не дазваляйце ўцягваць сябе ў вайну яшчэ больш», — кажуць ва УСУ.

Так, вайскоўцы раяць беларусам адсочваць падазроныя дзеянні, з'яўленне незнаёмых падазроных людзей, транспарту паблізу аб'ектаў крытычнай інфраструктуры і паведамляць пра такія факты праваахоўным органам. Калі ж яны не рэагуюць, інфармаваць сусветную грамадскасць усімі даступнымі спосабамі.

«Украіна, нягледзячы на абстрэлы і наступ расійскай акупацыйнай арміі з тэрыторыі Беларусі, не лічыць вашу краіну, тым больш ваш народ, ворагам. Мы не адказвалі ні на адну праяву ўзброенай агрэсіі з вашай тэрыторыі. Тым больш мы не плануем і не збіраемся праводзіць ніякіх агрэсіўных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі», — заяўляюць ва УСУ.

Каментары2

  • я
    24.11.2022
    АстрОвец?
  • Грышка
    24.11.2022
    Расейская тактыка ёсьць з нацысцка-сталінскага даведніка: пачынаць правакацыі, вінаваціць пацярпелых і невінаватых.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць