Даведаліся імя затрыманага інжынера з «Мінскэнерга» па справе ЧКБ. Сёння ён сустракае дзень народзінаў за кратамі
Мужчына некалькі гадоў працаваў на прадпрыемстве і, здаецца, быў на добрым рахунку.

Артуру Пядзько сёння споўнілася 43 гады. Ён мінчук. Доўгі час мужчына працаваў у энергасетках — спачатку інжынерам на «Белэнергасеткапраекце», а пасля ў «Мінскэнерга». Таксама ён меў невялікую падпрацоўку — гандляваў касметыкай у Мінску праз сацсеткі.
Пра яго затрыманне стала вядома 25 лістапада.
Мужчыну абвінавачваюць у перадачы персанальных звестак больш за 500 службовых асоб тэлеграм-каналам. Яму выставілі абвінавачванне па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК РБ (дапамога ў распальванні варажнечы, здзейсненай групай асоб).
Распавядаем, якія даныя з ЧКБ маглі трапіць да сілавікоў, што рабіць, калі вы туды пісалі, і як гарантаваць бяспеку, калі пішаце ў боты
Мы праглядзелі яго акаўнт у тэлеграме, які згадвалі сілавікі. Наогул ягонаму акаўнту больш за 4 гады. Мужчына быццам бы нічым сябе не выдаў яўна — але яго акаўнт існуе вельмі доўга, і ён з яго даволі актыўна каментаваў у розных чатах, так што, выглядае, сілавікі шукалі яго мэтанакіравана і ў выніку знайшлі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЧытайце яшчэ:
Затрымалі былога мадэратара сеткі «Кіроўцы 97%», на якога не маглі выйсці два гады. Распавядаем, чаго ён не ўлічыў
ГУБАЗіК затрымаў натарыуса за ўдзел у пратэстах. З іх відэа ясна, якім чынам на яе маглі выйсці
Цяпер чытаюць
«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца
Каментары