Грамадства99

Удзельнічаў у пратэстах, сыны сустрэлі вайну ў Кіеве — як і чаму загінуў палкоўнік Вараб'ёў, камандзір 61-й авіябазы?

На мінулым тыдні прыйшло паведамленне пра самагубства палкоўніка ў адстаўцы Юрыя Вараб'ёва, былога камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах. Жыхары горада даюць выключныя характарыстыкі нябожчыку і расказваюць пра перыпетыі апошніх гадоў ягонага жыцця. 

Вараб'ёў належаў да вышэйшай касты авіятараў — быў лётчыкам-выпрабавальнікам. З 2007 па 2011 год кіраваў 61-й знішчальнай авіябазай. Меў званне палкоўніка. 

Упершыню ў гісторыі Беларусі, разам з падпалкоўнікам Анатолем Марозам, у 2007-м пасадзіў Су-27УБМ1 на ўчастак аўтадарогі Мінск — Брэст, што лічылася дасягненнем у пілотным майстэрстве. 

Таксама Вараб'ёў кіраваў ветэранскай арганізацыяй авіябазы і штогод выступаў перад дзейнымі афіцэрамі. 

Асаблівым яго абавязкам было выступаць 30 жніўня перад калектывам беларускіх баявых лётчыкаў — у гэты дзень у 2009-м годзе, калі Вараб'ёў кіраваў авіябазай, у польскім Радаме загінулі ў катастрофе двое выхадцаў з часці на Су-27УБМ, Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч.

Марфіцкі быў начальнікам 61-й авіябазы да Вараб'ёва, а Вараб'ёў быў яго намеснікам і пайшоў на павышэнне пасля таго, як Марфіцкага перавялі на начальніка ўпраўлення авіяцыяй і войскаў СПА Мінабароны. Яны былі вельмі блізкія. 

Але апошні раз, калі раёнка згадала Вараб'ёва як выступоўцу перад калектывам, быў 30 жніўня 2019-га. Яго фота з матэрыялу пра жалобныя мерапрыемствы да 10-й гадавіны трагедыі з сайта «Нашага Края» і з сайта Баранавіцкага гарвыканкама ў наступным выдалілі

Палкоўнік Вараб'ёў недзе за кадрам, выступае перад калектывам часці 54804

У 2022-м Юрыя Вараб'ёва не запрасілі на сустрэчу з калектывам па факце гадавіны смерці яго папярэдніка і сябра.

На два гады палкоўнік выпаў з інфармацыйнай прасторы і вярнуўся ў яе толькі па факце сваёй заўчаснай смерці, самагубства (Вараб'ёў быў паляўнічым). 

Чаму так выйшла? 

Як вядома «Нашай Ніве», да трагедыі прывёў збег абставін, характэрны для сучаснай Беларусі. 

Палкоўнік Вараб'ёў блізка да сэрца прыняў падзеі 2020-га і актыўна ўключыўся ў рух супраць беззаконня і лукашызму.

«Як старшыня ветэранскай арганізацыі, ён агітаваў лётчыкаў выходзіць на дэманстрацыі. Удзельнічаў у іх сам. Вядома, што некаторыя, прынамсі ветэраны авіябазы, афіцэры ў адстаўцы, выходзілі на маршы ў белых кашулях. Вараб'ёў актыўна пісаў каментарыі наконт дзеянняў лукашэнкаўцаў у гарадскіх чатах і пабліках», — кажуць нам абазнаныя. 

З разгулам рэакцыі Вараб'ёву пачалі прыпамінаць яго ўчынкі. Мужчыну выгналі з работы на авіязаводзе, дзе ён працаваў пасля сыходу на пенсію з авіябазы. 

«На авіязаводзе ў прынцыпе разгарнулася вялікае паляванне на ведзьмаў. Работнікаў канвеерам адпраўлялі да аператыўнікаў КДБ, якія праводзілі допыты з запісам на відэа. Калі чалавек у нечым прызнаваўся, то тут жа яго прымушалі каяцца за свае ўчынкі, у духу ГУБАЗіКа, толькі без публікацыі. Наколькі мне вядома, Вараб'ёў таксама гэтую гісторыю праходзіў», — дадаюць абазнаныя. 

Таксама нам вядома, што апошнім часам КДБ зноў пачаў праяўляць інтарэс да Вараб'ёва. 

«Ён, дарослы чалавек, лётчык-прафесіянал, якога клікалі да сябе выступаць разам з імі «Рускія віцязі», калі гэта яшчэ не было ганебным (група вышэйшага пілатажу УС РФ), і якім ён адмовіў. Камандзір знішчальнай часці. Палкоўнік.

А цяпер фактычна спецслужбы перакрэслілі ўсё яго жыццё: закляймілі ў калектыве лётчыкаў, нагаворвалі, працяг сяброўства з ім калі не забараняўся наўпрост, то не вітаўся.

Выгналі з работы, ён атрымаў таўро і нікуды не мог у горадзе ўладкавацца, яго не бралі. А ісці месці вуліцы для лётчыка-выпрабавальніка… Ну, вы разумееце», — выказвае здагадку аб прычынах самагубства знаёмы з сітуацыяй. 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», двое дарослых сыноў Вараб'ёва ўжо некаторы час жывуць у эміграцыі. Пачатак вайны яны заспелі ў Кіеве.

У палкоўніка засталася дачка, якая жыве ў Беларусі. 

Каментары9

  • Anatol Starkou
    06.12.2022
    Мае спачуванні. Няшмат сапраўдных і сумленных афіцэраў, але яны ёсць. Кожнаму з іх у ногі б пакланіўся, як і ўсім, хто ўдзельнічаў у пратэстах, ці выказаўся супраць ілжы, гвалту, крывадушнасці. Час ідзе, але ў мяне толькі расце усведамленне, што не забуду і не дарую.
    губазік, пракуратура, ск, кдб, кгк, суд - гэта ўсё філіялы адной тэрарыстычнай арганізацыі, якая знішчае беларусаў.
  • Мангол
    06.12.2022
    Вось так...Хто тут яшчэ збіраецца дзяліць людзей па нацыях і прозвішчах. Вараб'ёў - чалавек!
  • Снежань
    06.12.2022
    Спачуванні родным. Хоць і не мне судзіць, але на маю думку, лепей было б з’ехаць з лукашыцкай краіны - такі спецыяліст лёгка знайшоў бы сабе працу ва Ўкраіне ці Польшчы. Тым больш у Кіеве жывуць яго сыны

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі10

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі10

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць