Культура

Творы Алеся Бяляцкага пераклалі на восем моў

Праект міжнароднай падтрымкі #FreeAllWords пераклаў творы беларускага лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага на восем моў.

«Карычневы сшытак» і «Мары» перакладзеныя на англійскую, венгерскую, літоўскую, фінскую, французскую, іспанскую і дацкую мовы.

Бяляцкі яскрава апісвае свае ўражанні падчас свайго першага знаходжання ў зняволенні з 2011 па 2014 год. Нямецкі пераклад Лідзіі Нагель (Lydia Nagel) будзе апублікаваны перад Калядамі. Англійскі пераклад Джыма Дзінглі (Jim Dingley) даступны на сайце freeallwords.org.

«У Беларусі дыктатар на працягу многіх гадоў здзекуецца з уласнага народа, ужываючы тэрор і гвалт, — кажа старшыня Рады еўрапейскіх пісьменнікаў Ніна Джордж (Nina George). — Урыўкі з дзённіка Алеся Бяляцкага сведчаць пра страх, гнеў, надзею і боль; яны кажуць нам пра тое, што нельга заплюшчваць вочы на такія рэчы, нельга забываць пра людзей і культуру, якіх пераследуюць у Беларусі».

Зараз у фондзе перакладных тэкстаў зарэгістравана болей за 25 перакладчыкаў з 11-ці краін з досведам перакладу з украінскай, беларускай і рускай моў.

За час існавання праекта на дзевяць моў (дацкую, нямецкую, англійскую, фінскую, французскую, літоўскую, румынскую, іспанскую і венгерскую) перакладзены творы трынаццаці аўтараў з Беларусі і Украіны, творы яшчэ чатырнаццаці беларускіх і ўкраінскіх аўтараў на гэты момант перакладаюцца на еўрапейскія мовы.

Усе аўтары, перакладчыкі і тэксты прадстаўленыя на сайце #FreeAllWords. Медыя і літаратурныя ўстановы, а таксама пісьменніцкія і перакладчыцкія аб'яднанні могуць свабодна выкарыстоўваць гэтыя тэксты і інфармацыйныя даведкі, каб прыцягваць увагу шырокай публікі да сітуацыі, у якой апынуліся пісьменнікі ва Украіне і Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

Інстаграм-старонку выдання Blizko.bу, якое працуе ў Мінску, прызналі «экстрэмісцкай»3

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць10

У Беларусі праводзяць актыўную мадэрнізацыю бамбасховішчаў2

Каля ўваходу ў Mak.by у мінскім Уруччы заўважылі пацука ВІДЭА1

На Беларусь абрынуўся ўраганны вецер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць