Кіно

Названыя намінанты на сёлетнюю прэмію «Залаты глобус»

Узнагароду, якую ўручае Галівудская асацыяцыя іншаземнай прэсы, пераможцы атрымаюць 10 студзеня.

Фота: AP Photo / Chris Pizzello

Фільм з найбольшай колькасцю намінацый — гэта «Баншы з Інішэрына» (The Banshees of Inisherin) ірландскага рэжысёра Марціна Макдонаха. Што да серыялаў, больш за ўсё намінацый у камедыйнай «Пачатковай школы «Эбат», піша hollywoodreporter.com.

Стужка Макдонаха мае восем намінацый, у тым ліку «Найлепшы фільм (камедыя ці мюзікл)», а таксама асабістыя намінацыі за сцэнарый і рэжысёрскую працу для Макдонаха. На другім месцы карціна «Усё паўсюль і адразу» (Everything Everywhere All at Once) з шасцю намінацыямі, далей ідуць «Вавілон» і «Фабельманы» — па пяць намінацый.

 «Пачатковая школа «Эбат», што ўжо згадвалася вышэй, мае пяць намінацый, у тым ліку прэтэндуе на ўзнагароду «Найлепшы серыял (камедыя ці мюзікл)» і «Найлепшая актрыса ў серыяле (камедыі ці мюзікле)» для Куінты Брансан. Найлепшым драматычным фільмам назавуць адну з пяці стужак: «Аватар: шлях вады», «Элвіс», «Фабельманы», «Тар» ці «Топ Ган: Мэверык». Адзначым і некаторыя іншыя катэгорыі.

  • Найлепшая жаночая роля ў драматычным фільме
    • Кейт Бланшэт («Тар»)
    • Алівія Колман («Імперыя святла»)
    • Віёла Дэвіс («Жанчына-кароль»)
    • Ана дэ Армас («Бландынка»)
    • Мішэль Уільямс («Фабельманы»)
  • Найлепшая мужчынская роля ў драматычным фільме
    • Осцін Батлер («Элвіс»)
    • Брэндан Фрэйзер («Кіт»)
    • Х’ю Джэкман («Сын»)
    • Біл Найі («Жыць»)
    • Джэрэмі Поўп («Праверка»)
  • Найлепшы рэжысёр
    • Джэймс Кэмеран («Аватар: шлях вады»)
    • Дэн Кван, Дэніэл Шайнерт («Усё паўсюль і адразу»)
    • Баз Лурман («Элвіс»)
    • Марцін Макдонах («Баншы з Інішэрына»)
    • Стывен Спілберг («Фабельманы»)

Таксама на цырымоніі вызначаць найлепшых акцёраў у камедыях ці мюзіклах, назавуць найлепшы мультфільм, саўндтрэк, сцэнар і гэтак далей.

Галоўную прэмію мінулага года ўзяла стужка «Улада пса».

«Тры сасны» (Three Pines) — новы дэтэктыўны серыял пра канадскую глыбінку

Украінскія дакументалкі можна будзе паглядзець анлайн на кінафэсце — за даляр або наогул бясплатна

«Перыферыйныя прылады» (The Peripheral) — фантастычны серыял ад стваральнікаў «Свету Дзікага Захаду»

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі38

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць