24 лістапада ў Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд па справе за «агентурную дзейнасць» у Беларусі на карысць Украіны. Судзілі ўкраінцаў Міхаіла Сталярчука і Дзмітрыя Гудзіка за тое, што, паводле версіі абвінавачвання, збіралі даныя пра вайсковую тэхніку і аб'екты ў Беларусі па заданні Службы бяспекі Украіны. Суддзя Андрэй Лешчанка прызначыў Міхаілу шэсць гадоў калоніі, а Дзмітрыю — пяць, паведамляе «Вясна».

Грамадзян Украіны Міхаіла Сталярчука і Дзмітрыя Гудзіка асудзілі паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Было некалькі закрытых пасяджэнняў.
Пра вынік суда і сутнасць абвінавачвання стала вядома з прапагандысцкага фільма АТН «Контрразведка. Операции белорусского КГБ против спецслужб Запада и Украины», дзе ўзгадваюцца таксама палітвязні Дзяніс Івашын, Юрый Зянковіч, фігуранты справы АГСБ і іншыя.
Згодна з сюжэтам, украінцаў затрымалі на пункце пропуску Брэсцкай вобласці «Макраны» — яны ехалі на аўтобусе Львоў — Брэст. Дата затрымання не называецца, але, меркавана, гэта здарылася напачатку гэтага года. Згодна з версіяй абвінавачвання, па заданні Службы бяспекі Украіны яны збіралі даныя пра вайсковую тэхніку і аб'екты з 2018 года. З імі быў затрыманы таксама Ігар Дзірко, але замест судовага пераследу яго выслалі з Беларусі.
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары