Грамадства

Беларускія пенсіянеры ўсё больш актыўна выкарыстоўваюць сацсеткі і месенджары. У лідарах Facebook і Viber

Беларускія пенсіянеры сталі больш часу праводзіць у сацсетках, яны актыўна карыстаюцца Viber, Facebook і TikTok. Гэта вынікае з даследавання, праведзенага аператарам МТС на аснове звестак Big Data.

Высветлілася, што беларускія мужчыны ад 63 гадоў праводзяць шмат часу ў сацсетках, а жанчыны пачынаюць надаваць больш увагі месенджарам з 58 гадоў.

Паводле статыстыкі, у беларускіх пенсіянераў сёлета прыкметна вырас попыт на мабільны інтэрнэт. У 2022 годзе яны спампавалі больш за 50 тыс. тэрабайтаў трафіку, а гэта амаль на 43% больш, чым у 2021-м годзе.

Беларускія пенсіянеры актыўна карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, рэйтынг пляцовак паводле папулярнасці выглядае так:

  • Facebook
  • ВКонтакте
  • Аднакласнікі
  • TikTok
  • Instagram

Самым папулярным месенджарам у Беларусі стаў Viber, а другое і трэцяе месца падзялілі Telegram і WhatsApp. 

У 2022 годзе пенсіянеры — абаненты МТС сталі праяўляць большую цікавасць да сучасных тэхналогій і больш актыўна пераходзіць на выкарыстанне смартфонаў. Такіх стала на 11% больш у параўнанні з 2021 годам. Пры гэтым сярод мабільных гаджэтаў фігуруюць смартфоны такіх брэндаў, як Xiaomi лінейкі Redmi, а таксама Huawei, Honor і Samsung лінейкі Galaxy.

Усяго ў 2022 годзе абаненты сталага веку правялі ў размовах амаль 4,5 млн хвілін. З іх палова, а гэта амаль 2,17 млн хвілін, прыйшлася на ўваходныя званкі, а другая, што складае больш за 2,32 млн хвілін, — на выходныя.

У сярэднім адзін абанент выдаткаваў каля 1870 хвілін на ўваходныя званкі і каля 1990 хвілін — на выходныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі11

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вельмі шмат таго, што я рабіла тады, сёння ўжо не паўтарыла б». Кацярына Андрэева расказала, як пераасэнсавала сваё жыццё11

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

У Вялікабрытаніі скандал — вытворца дзёнер-кебабаў гадамі замест бараніны клаў у іх казляціну15

Беларусь увайшла ў сусветны топ-10 па долі жанчын у насельніцтве2

Расія пачала ставіць антыдронавыя «мангалы» на падводныя лодкі Чарнаморскага флоту4

У Дрыбінскім раёне хлопчык пайшоў лавіць рыбу і зачапіў вудай за правады

Чэргі да расійскіх аўтазаправак ужо бачаць і з космасу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі11

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць