Здароўе1818

Пасля пачатку пандэміі ўсё больш маладых памірае ад інфарктаў. Вось у чым прычына 

У верасні 2022 года бальніца «Седарс Сінай» у Лос-Анджэлесе абвясціла, што па яе даных з пачаткам пандэміі ў ЗША вырасла колькасць смяротных інфарктаў. Больш за ўсё гэта накрыла ўзроставую групу 25—44 гады. У чым прычына?

Фота: pixabay.com

Па даных навукоўцаў, з прыходам кавіду амерыканцы ў перыяд 25—44 гадоў паміраюць ад інфарктаў амаль на 30% часцей, чым раней іх суайчыннікі ва ўзросце ад 45 да 66 гадоў — амаль на 20% часцей. Кардыёлагі лічаць гэтую статыстыку незвычайнай, піша today.com.

Адно з магчымых тлумачэнняў — тое, што падчас кавіду кроў згушчаецца, адпаведна, павышаецца імавернасць фарміравання тромбаў. Кавід спрыяе запаленчым працэсам у крывяносных сасудах, дый ад стрэсу ў чалавека можа павысіцца ціск, што таксама дрэнна ўплывае на сэрца.

Чаму ж кавід такі шкодны менавіта для маладых сэрцаў? Пакуль гэта невядома, але ёсць тэорыя, згодна з якой уплыў віруса на сардэчна-сасудзістую сістэму можа быць звязаны з празмерным імунным адказам арганізма, а ў маладых людзей імунітэт папросту больш моцны.

Згодна з іншым даследаваннем лютага 2022 года, нават праз год пасля хваробы людзі, што перажылі кавід, маюць значную рызыку хвароб сэрца, і пры гэтым не важна, наколькі ў іх былі выражаныя сімптом хваробы. Небяспека павялічваецца нават у тых выпадках, калі чалавек не меў больш ніякіх фактараў рызыкі кавіду.

Такім чынам, прыкладна 4% людзей, якія перахварэлі на кавід, атрымліваюць праблемы з сэрцам: парушэнні сардэчнага рытму, сардэчную недастатковасць, запаленне сардэчных тканак ці інфаркт. Больш за тое, рызыка посткавідных праблем з сэрцам узрастае з кожным перанесеным кавідам.

Таму медыкі раяць усё ж такі берагчы сябе ад кавіду: насіць маскі, калі гэтага патрабуе сітуацыя, і не забываць пра вакцынацыю. Калі ж вы ўжо хварэлі на кавід, асабліва калі гэта было некалькі разоў, то сачыце за паказчыкамі, што ўплываюць на здароўе сэрца: ціск, узровень халестэрыну і цукру ў крыві.

Мароз і сэрца: што такое халадовы інфаркт, каму ён пагражае і як яго пазбегнуць?

14-гадовая дзяўчынка памерла, удыхнуўшы дэзадарант. Гэта не адзіны такі выпадак

Дактары перасцерагаюць: не рабіце гэтага перад паходам да медыкаў

Каментары18

  • Восіп
    11.02.2023
    То бок не ад прывівак. Ну хай будзе так ))
  • Угу
    11.02.2023
    А ці рабілі тыя, што атрымоўваць інфаркт прышчэпку ад кавіда? Прышчэпка ж павялічвае нашмат імунны адказ... Ёсьць статыстыка?..
  • Алеська
    11.02.2023
    Харошы такі перадрук з заходняй рэжымнай прэсы. У Беларусі на самой справе гэтай праблемы не ведаюць, бо ў нас гэтых генных прывівак не было. Засталося толькі адказаць га пытанне чаму ўсе гэтыя інфаркты амаль выключна ў прывітых. Сем’і нават не хочуць бывае падаваць прычыну.

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў12

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

У БДМУ прагназуюць конкурс сярод тых, хто паступае на мэтавыя месцы

ЗША зноў нанеслі маштабныя ўдары па Іране. Цэны на нафту тут жа падскочылі3

Вы мыеце гэтыя хатнія рэчы занадта рэдка3

Вынік апошняга матча за выхад у чвэрцьфінал мундыялю вырашыла серыя пенальці6

У Варшаве ўладальніца крамы паказала дызлайкі ўдзельнікам антыўкраінскага мітынгу. Пасля таго яе краму разграмілі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў12

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць