Свет66

Ёзвяк: За вывад беларускага калію з-пад санкцый выступаюць Партугалія, Бельгія, Нідэрланды і Францыя

Карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Бруселі Рыкард Ёзвяк, вядомы сваімі інсайдарскімі сувязямі, даў інтэрв'ю беларускай службе «Радыё Свабода», у якім падзяліўся тым, што яму вядома адносна таго, як у кулуарах структур Еўрасаюза вядуцца дыскусіі адносна санкцый супраць беларускага калію.

На выключэнні беларускіх калійных угнаенняў з новага санкцыйнага пакета ЕС настойваюць Бельгія, Нідэрланды, Францыя і Партугалія, паведаміў Ёзвяк. Ключавую ролю тут іграе Партугалія, якая праводзіць у Еўропе інтарэсы сваёй былой калоніі, Бразіліі. Гэтым самым Ёзвяк пацвердзіў учарашнюю інфармацыю на гэты конт «Нашай Нівы».

ААН і Бразілія праз Партугалію лабіруюць вывад Гуцэрыева і Галаватага з-пад санкцый

Ёзвяк сцвярджае, што ў пытанні з беларускім каліем Еўропа прыслухоўваецца да бедных, аднак палітычна ўплывовых краін Паўднёвага паўшар'я, якія заяўляюць пра небяспеку голаду ў выпадку недахопу ўгнаенняў. І гэта сур'ёзны аргумент.

Таксама Ёзвяк паўтарыў свой ранейшы даволі скандальны тэзіс пра тое, што ЕС у санкцыйным плане ставіцца да Беларусі больш мякка, чым да Расіі, бо гэтага просіць афіцыйны Кіеў. Украінцы не хочуць, каб Лукашэнка больш актыўна ўключыўся ў вайну і не хочуць яго правакаваць, а Брусель да іх у гэтым плане прыслухоўваецца.

У новым санкцыйным пакеце, які цяпер рыхтуецца, па словах Ёзвяка, найбольш прынцыпова пакінуць у сіле санкцыі супраць беларускага калію для Літвы, бо ў адваротным выпадку яе ўлады могуць чакаць унутрыпалітычныя наступствы. Урэшце ж давядзецца ісці на нейкі кампраміс, але як ён будзе выглядаць, журналіст-інсайдар не ведае.

Чытайце таксама:

Літоўскія службы расследуюць, хто дапамагае пастаўляць беларускія ўгнаенні ў Еўропу. Затрымалі карбаміду на 2 млн еўра

«У санкцый не мусіць быць шчылін». Ціханоўская прапанавала ЕС стварыць адпаведную працоўную групу

«Логіка ўкраінцаў адносна санкцый супраць лукашэнкаўцаў — у беларускіх інтарэсах таксама»

Каментары6

  • Ч
    24.02.2023
    Отличное интервью на Свобода премиум.
  • За зняццё санкцый з калію і выхад палітвязняў
    24.02.2023
    І я за але з адным АЛЕ санкцыі мусяцьбыць накладзеныя на расейскі калій і знятыя з беларускага, Расею трэба ціснуць, а Беларусь выводзіць з пад яе ўплыва.
  • За Свабоду!
    24.02.2023
    Спачатку спыненне рэпрэсій, вызваленне людзей, вывад расійскай арміі з Беларусі, свабодныя выбары і толькі потым зняццё ўсіх санкцый. Наадварот не атрымаецца.

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі31

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

Для рамонту моста каля плошчы Перамогі будзе перакрыты праспект Незалежнасці

Чаму ў Мінску не пабудуюць метро ў «Паўночны Бераг»?14

Пачаў хаміць: сямейная пара ў Беларусі адмовілася ад 16‑гадовага сына2

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?64

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі31

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць