На 86-м годзе жыцця памёр Ян Сычэўскі, вядомы дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы, паведамляе Радыё Рацыя.

Ян Сычэўскі нарадзіўся 26 сакавіка 1937 года ў вёсцы Стрыкі Бельскага павета. У 1967 годзе скончыў гуманістычны факультэт Гданьскага ўніверсітэта.
Больш за 30 гадоў, з 1991 па 2022 год, Ян Сычэўскі быў старшынёй Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, найстарэйшай з беларускіх арганізацый, што дзейнічаюць у сучаснай польскай дзяржаве. Гэтая арганізацыя была створаная яшчэ ў 1956 годзе для прадстаўлення інтарэсаў беларускай меншасці ў Польшчы пры камуністычным рэжыме. Пасля краху гэтага рэжыму ў яе шэрагах гуртаваліся перадусім людзі, якія адчувалі настальгію па старых часах.
Ян Сычэўскі ўжо ва ўмовах некамуністычнай Польшчы быў дэпутатам польскага Сейма III склікання ў 1997—2001 гадах ад блока Саюз дэмакратычнай левіцы (абраны ў Беластоку), з 2002 па 2014 год — дэпутатам Падляшскага сейміка (да 2006 года віцэ-маршалак).
У Беларусі Сычэўскі быў вядомы перадусім тым, што заўсёды лаяльна ставіўся да рэжыму Лукашэнкі і па магчымасці дэманстраваў яму падтрымку. Пачынаючы з 1990-х ён удзельнічаў ва Усебеларускіх народных сходах як прадстаўнік беларусаў з Польшчы і нават выступаў на іх, хвалячы беларускія ўлады. У 1996 годзе быў нават узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
-
У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці
-
Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў
-
«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам
Каментары