Грамадства1414

У Крычаў прывезлі васковыя фігуры Пуціна і Сталіна

Забаўляльны комплекс з васковымі фігурамі Пуціна і Сталіна з’явіўся ў Крычаве ўжо другі раз за непрацяглы тэрмін. Упершыню ў мясцовым парку Перамогі ён з'яўляўся ў кастрычніку мінулага года, а вось цяпер прыехаў зноў.

Забаўляльны комплекс прывезены з Расіі і ўключае ў сябе выставу васковых фігур і розныя дзіцячыя каруселі накшталт машынак, якімі можна кіраваць, і слонікаў, на якіх можна пакатацца, піша «Магілёў.Media».

Асаблівую ўвагу прыцягвае выстава васковых фігур пад назвай «Імперыя» з выявай двухгаловага расійскага арла. На ёй сярод іншых прадстаўленыя Сталін і Пуцін, разам з іншымі правадырамі Расійскай імперыі і Савецкага Саюза.

У горадзе гэты «імперскі» комплекс будзе знаходзіцца ўвесь травень. Асаблівага ажыятажу, паводле рэгіянальнага выдання, ён не выклікае.

Каментары14

  • Абу
    04.05.2023
    Разулячэнія для рускіх са знакам якасці.
  • Алек. Ру
    04.05.2023
    Брыдота!Цьфу!
  • Скажыце «НЕ!» да каланізацыі!
    04.05.2023
    Агідна. Ленін, Сталін і Пуцін — гэта не забава. Яны сродак ад гневу й смутку. Беларусь не Расея. Расейскія фальшывыя ідалы беларусам не патрэбныя. У нас ёсьць свае сапраўдныя героі.

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне3

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць