Грамадства11

Памятны знак Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах ачысцілі ад надпісаў вандалаў

Супрацоўнікі лясгаса ачысцілі ад абразлівых надпісаў помнік расстралянаму ў часы сталінскага тэрору Вацлаву Ластоўскаму.

Пра тое, што адносна саматужнага крыжа-помніка Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах здзейснены акт вандалізму, стала вядома ў красавіку. 

Скаргу на гэта ў адпаведныя структуры напісаў адміністратар тэлеграм-канала «Спадчына».

Сёння тэлеграм-канал паведаміў аб прынятых лясгасам мерах:

«Помнік акадэміку Вацлаву Ластоўскаму па нашай скарзе ачышчаны супрацоўнікамі спецлясгаса ад абразлівых надпісаў, нанесеных у мінулым месяцы вандаламі». 

Чытайце таксама:

Курапаты: на сёння вядома амаль усё

Прапала памятная таблічка з польскіх вайсковых могілак у Варзянах на Астравеччыне

У Магілёве «невядомыя» разбілі шыбы ў касцёле. Вернікі канстатуюць, што напады на каталіцкія храмы пачасціліся

Каментары1

  • Андрусь
    05.05.2023
    Ачысціў ад ганебных надпісаў помнікі не лясгас, а адзін хлопец з Гомельшчыны, які  прыехаў у Менск і, зайшоўшы ў Курапаты, быў здзіўлены, што менчукі ў тэлеграмах панапісвалі пра апаганьванне, але ніхто не паклапаціўся ачысціць помнікі, хаця гэтая ачыстка не патрабуе нейкіх адмысловых тэхналогіяў. У ласгас скаргу падалі? Ну-ну... чакайце ад лясгасу... 

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць