Свет

Новыя абмежаванні супраць расійскіх алмазаў, падтрымка Украіны і захады супраць Расіі — заява G7

З'явілася сумесная заява лідараў G7 на саміце ў Хірасіме. Яе тэкст прыводзіць у тэлеграм-канале кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Лідары G7 у Хірасіме: прэзідэнт Еўрарады Шарль Мішэль, прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні, прэм'ер Канады Джасцін Трудо, прэм'ер Японіі Фуміа Кісіда, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, канцлер Нямеччыны Олаф Шольц, прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Фота: Susan Walsh / AP

Мір ва Украіне не можа быць дасягнуты без поўнага вываду расійскіх войскаў, гаворыцца ў заяве.

— G7 уводзіць дадатковыя санкцыі, каб павялічыць выдаткі РФ і тых, хто падтрымлівае яе ваенныя дзеянні.

«Сямёрка» будзе і далей разам супрацьстаяць незаконнай, нічым не апраўданай і нічым не справакаванай агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны.

«Вялікая сямёрка» выказвае занепакоенасць з-за безадказнага захопу і мілітарызацыі РФ Запарожскай атамнай электрастанцыі. Удзельнікі абавязваюцца працягваць аказваць дапамогу Украіне ў сферы бяспекі датуль, пакуль ідзе вайна з Расіяй.

— Падтрымана праграма фінансавай дапамогі Украіне на наступны год.

Таксама будзе падтрымка намаганняў урада Украіны ў барацьбе з карупцыяй.

G7 падкрэслівае адзінства ў санкцыйнай палітыцы супраць Расіі. Вораг павінен аплаціць доўгатэрміновае аднаўленне Украіны, зазначае Андрэй Ярмак.

Таксама Расія павінна панесці адказнасць за напады на цывільнае насельніцтва і крытычна важную інфраструктуру.

Краіны абавязваюцца падтрымліваць тыя дзяржавы, што таксама пацярпелі праз расійскае ўварванне ва Украіну.

G7 плануе захоўваць актывы Расіі замарожанымі, пакуль Масква не кампенсуе страт ад вайны ва Украіне.

Таксама будуць і ў далейшым уводзіцца абмежаванні на выкарыстанне РФ міжнароднай фінансавай сістэмы.

— G7 прыме меры для прадухілення «выкарыстання філіялаў расійскіх банкаў у трэціх краінах» для абыходу санкцый. 

G7 працягне зніжаць залежнасць ад Расіі ў сферы ядзернай энергетыкі.

«Сямёрка» прыме меры супраць фінансавага сектара Расіі.

Каментары

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць