Усяго патроху66

Вырасціць, каб закапаць у зямлю

Наймагутнейшая гаспадарка Магілёўскага раёна ААТ «Новая Друць» заарала каля вёскі Вольніца поле з нявыкапанай бульбай.

Наймагутнейшая гаспадарка Магілёўскага раёна ААТ «Новая Друць» заарала каля вёскі Вольніца поле з нявыкапанай бульбай.

На свае вочы бачыў, як магутныя МТЗ заворвалі поле з нявыкапанай бульбай. Праўда, з другога боку палетка працаваў трактар з культыватарам, а людзі, якія наперад дазналіся пра тое, што тут будзе, збіралі бульбу ў кошыкі і вёдры. Сярод іх былі як мясцовыя жыхары, так і тыя гараджане, што прыехалі па разнарадцы ад службы занятасці, якую ў народзе завуць «біржай». Працавалі яны нядоўга. А трактары з плугамі працягвалі працаваць на ўчастку з некранутымі барознамі, цяпер ужо адкрыта закопваючы ў зямлю вырашчаны ўраджай бульбы, якая сёлета ледзь не ў дэфіцыце.

Жыхары навакольных вёсак былі літаральна шакіраваны такім развіццём падзей. Па словах Аляксандра, жыхара вёскі Вольніца, пасля бульбаўборачных камбайнаў падбіраць бульбу дазволілі ўсяго пару дзён:

«Перад гэтым амаль тыдзень ахоўнікі гаспадаркі праганялі людзей ад поля, дзе трактары заворвалі ўраджай.
А на маім уласным полі бульба з‑за дажджоў прапала. Ці можна было мне дый маім аднасяльчанам спакойна глядзець на закопванне бульбы?! Ды людзі б з вялікай ахвотай выкапалі б вырашчанае ўласнымі рукамі, а так…».

Аднак адміністрацыя «Новай Друці» чамусьці вырашыла, што лепш закапаць ураджай у зямлю.

Людзі гадаюць: ці рабілася гэта дзеля справаздачы аб тым, што ўборка завершана, ці таму, каб людзі набывалі бульбу ў саўгаснай краме, дзе яна каштуе нямала?

Або яшчэ па якой прычыне? Знайсці разумны адказ, сапраўды, не так і лёгка.]

Ілля Барысаў, svabodaby.net

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка6

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка6

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць