Грамадства33

Расія не прымае прэтэнзіі НАТО

Расія не прымае прэтэнзіі НАТО наконт нядаўна праведзеных расійска‑беларускіх ваенных вучэнняў «Захад‑2009». Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік РФ пры НАТО Дзмітрый Рагозін, паведамляе РІА Новости.

18 лістапада афіцыйны прадстаўнік Паўночнаатлантычнага альянсу Джэймс Апатурай выказаў занепакоенасць у сувязі з праведзенымі ў верасні беларуска‑расійскімі вучэннямі. Паводле яго слоў, Савет НАТО на ўзроўні паслоў 28 краін — членаў альянсу 18 лістапада на пасяджэнні ў Бруселі выказаў занепакоенасць маштабамі вучэнняў, якія «сталі самымі буйнымі пасля завяршэння «халоднай вайны», а таксама тым, што Расія не запрасіла на манеўры замежных назіральнікаў. Акрамя таго, паводле інфармацыі Апатурая, саюзнікі па НАТО занепакоены тым, што сцэнарый расійска‑беларускіх вучэнняў прадугледжваў напад на Расію з боку Захаду.

Каментуючы гэтыя заявы, Рагозін адзначыў, што «Расія яшчэ летам загадзя інфармавала краіны — члены альянсу аб падрыхтоўцы адпаведных расійска‑беларускіх вучэнняў».

Паводле яго слоў, «гэтыя вучэнні не былі скіраваны супраць бяспекі заходніх партнёраў». Рагозін назваў іх «звычайнымі руціннымі вучэннямі, звязанымі з павышэннем узроўню баявой падрыхтоўкі ўзброеных сіл Расіі і Беларусі».

«Мы настойваем на тым, што замест таго каб высмоктваць з пальца чарговыя праблемы ў нашых адносінах, натаўскія калегі павінны былі б (і мы спадзяемся, што гэта адбудзецца) пагадзіцца з прапанаванымі Расіяй мерамі даверу ў ваеннай дзейнасці на памежных тэрыторыях», — сказаў Рагозін.

Пакуль жа, паводле яго слоў, НАТО адмаўляе магчымасць прыняцця мер ваеннага даверу «на падставе таго, што яны, маўляў, родам з «халоднай вайны».

«Думаю, што гэта памылка ці непаразуменне. Родам з «халоднай вайны» якраз такога кшталту заявы, якія мы пачулі.

Для таго каб іх не гучала ў далейшым, мы прапанавалі НАТО быць больш паслядоўнай і адказаць, урэшце, Расіі на нашы прапановы, якія маглі б зменшыць розныя папрокі і падазрэнні і, наадварот, нарасціць патэнцыял узаемнага даверу ў такой важнай галіне, як ваенная дзейнасць», — сказаў пастаянны прадстаўнік РФ.

Нагадаем, расійска‑беларускія вучэнні «Захад‑2009» прайшлі 18—29 верасня. У іх удзельнічала прыкладна 12,5 тысячы ваенных дзвюх краін. Ад Расіі — прыблізна 6 тысяч, ад Беларусі — 6,5 тысячы ваеннаслужачых. Было задзейнічана 40 самалётаў і 200 адзінак баявой тэхнікі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг25

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць