Грамадства

Дэлегацыя беларускіх парламентарыяў сустрэлася з прэзідэнтам Абхазіі

Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 19 лістапада сустрэлася з кіраўніком Абхазіі Сяргеем Багапшам, паведамляе прэс‑служба абхазскага прэзідэнта.

Паводле слоў Багапша, Абхазію і Беларусь звязвае даўняя дружба. «А паводзіны кіраўніка Беларусі падчас аб’яўлення Абхазіі эканамічнай блакады ў памяці народа і кіраўніцтва засталіся назаўжды», — сказаў ён.

Багапш падкрэсліў, што Абхазія «будзе весці дыялог з усімі, хто жадае з ёй размаўляць». «Але мы не збіраемся нікога ўпрошваць, выстаўляць нейкія патрабаванні, каб хтосьці прызнаў нашу незалежнасць, — заявіў прэзідэнт. — Я неаднаразова і Аляксандру Лукашэнку гаварыў пра гэта, і пра тое, што тыя, хто быў нам блізкі ў цяжкія для нас часы, такімі і застануцца. А як будзе ісці працэс прызнання незалежнасці Абхазіі, пакажа час. Мы разумеем, што ў гэтым складаным свеце не ўсё даецца вельмі проста».

Паводле слоў Багапша, пры любым варыянце развіцця падзей «Абхазія ведае, што ў яе ёсць сябры і краіны, з якімі яна хацела б звязаць свой лёс». «Гэта Расія, Беларусь і яшчэ некалькі краін», — удакладніў ён.

У сваю чаргу, старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Міхаіл Русы выказаў падзяку кіраўніцтву краіны за магчымасць убачыць поўную карціну падзей ў Абхазіі.

«Мы наведалі парламент Абхазіі, сустрэліся са спікерам і кіраўнікамі камітэтаў Народнага сходу, адбылася вельмі цікавая і грунтоўная размова ва ўрадзе.

Мы атрымалі вялікае задавальненне ад сустрэчы з міністрам замежных спраў Сяргеем Шамбам, і атрыманыя ў знешнепалітычным ведамстве дакументы дапамогуць у падвядзенні вынікаў нашага візіту. На сустрэчы з міністрам абароны Абхазіі нам растлумачылі шмат дэталяў, якія для нас былі вельмі важныя», — сказаў ён.

Як раней паведамлялася, з 17 па 20 лістапада дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі наведвае Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асецію.

Рашэннем Савета Палаты прадстаўнікоў ад 5 лістапада 2009 года была створана працоўная група з прадстаўнікоў дзвюх палат парламента «з мэтай атрымання дадатковай інфармацыі аб пытанні прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, а таксама выпрацоўкі рэкамендацый для разгляду гэтага пытання Палатай прадстаўнікоў».

Расія прызнала незалежнасць рэспублік у канцы жніўня 2008 года. Грузія ў адказ на гэта разарвала дыпламатычныя адносіны з РФ і аб’явіла Абхазію і Паўднёвую Асецію акупаванымі тэрыторыямі. Акрамя Расійскай Федэрацыі незалежнасць рэспублік прызнала Нікарагуа. 10 верасня 2009 года падчас візіту ў Маскву прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес заявіў, што яго краіна прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Адозвы Абхазіі і Паўднёвай Асеціі з просьбай прызнаць іх незалежнасць паступілі ў беларускі парламент у канцы 2008 года; парламенцкія камісіі іх вывучаюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну12

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

Беларусь яшчэ больш павялічыла пастаўкі бензіну і дызельнага паліва ў Расію2

У Мінску мужчына жорстка забіў дзяўчыну, а потым забіў сябе9

Армянскага сябра Лукашэнкі затрымалі пры спробе вылецець з краіны, на яго завялі крыміналку за падаткі5

Чым скончылася гісторыя выкладчыка БДУІР, які звяртаўся да Лукашэнкі наконт 87 рублёў заробку2

Міліцыя затрымала падазраванага ў тым, што дашкольнікі на Міншчыне атруціліся2

«Ці сапраўды нельга было ўзяць пясок у іншым месцы?» Пад Мінскам капалі кар’ер — пацярпелі птушкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну12

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць