Усяго патроху

У Гомелі на возеры зноў спрабуюць пасяліць Валатазаўрыка

На гомельскім Валатаўскім возеры зноў усталявалі фігуру Валатазаўрыка, з якой у мінулым годзе было шмат клопату і смеху. Таму і сёлетняя падзея ўжо абрасла жартамі. Гомельцы спадзяюцца, што ў гэтым годзе плаcтыкава-металічны шасціметровы плезіязаўр нікуды не сплыве і не патоне, піша «Штодзень».

Паводле звестак у дзяржаўных медыя, ідэя стварэння кампазіцыі належала маленькай дзяўчынцы Аліне. Нібыта яна сама патэлефанавала на прамую лінію кіраўніку адміністрацыі Цэнтральнага раёна і расказала пра тое, што нядаўна паглядзела фільм «Мой хатні дыназаўр» пра прыгоды хлопчыка Ангуса, які жыў на беразе возера Лох-Нес, і захацела такога ж на радзіме.

Уладам ідэя спадабалася, і яны аддалі яе практычнае ўвасабленне ў рукі прыватнай фірмы, якая і ўзяла на сябе фінансавыя выдаткі. У выніку скульптуру зрабілі з металічнага каркаса, на які пластамі нанеслі адмысловы пластык. Зрабілі гэта з мэтай прадухілення з’яўлення ржы ды акіслення ў вадзе, а самая цяжкая частка, галава, была створаная з элементамі бетону.

Па баках ад істоты размясцілі вялізныя бакі, якія павінны былі выконваць ролю паплаўкоў, якія б не дазвалялі аб’екту перакуліцца. А каб канструкцыя нікуды не сплыла, да дна возера яе «надзейна» прымацавалі ланцугамі.

Але ў рэальнасці Валатазаўрык пайшоў на дно амаль адразу пасля ўсталявання, умомант стаўшы мемам.

На зіму Валатазаўрыка з возера прыбралі. І вось днямі ён зноў з’явіўся на Валатаўскім возеры. Цяпер жыхары раёна ды і ўсяго горада робяць ледзь не стаўкі з нагоды таго, якія яшчэ прыгоды чакаюць вядомага ў горадзе плезіязаўра гэтым летам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць