Свет11

Адзёр у Лондане. Колькасць хворых расце і можа дасягнуць дзясяткаў тысяч

Агенцтва бяспекі ў галіне аховы здароўя Вялікабрытаніі (UKHSA) папярэдзіла, што ў Лондане праз нізкі ўзровень вакцынацыі колькасць выпадкаў адру можа дасягнуць дзясяткаў тысяч. Матэматычныя разлікі паказваюць, што ўспышка можа закрануць ад 40 тысяч да 160 тысяч чалавек, піша Бі-бі-сі.

Больш высокі ўзровень імунізацыі ў астатняй частцы Вялікабрытаніі азначае, што ў іншых месцах рызыка сур'ёзнай эпідэміі значна ніжэйшая.

Але UKHSA заявіла, што існуе «тэрміновая» неабходнасць вакцынацыі дзяцей, падлеткаў і маладых людзей.

Ахоп прышчэпкамі ад адру, эпідэмічнага паратыту (больш вядомага як свінка) і краснухі (MMR) у Вялікабрытаніі знаходзіцца на самым нізкім узроўні за дзесяцігоддзе: прыкладна кожнае дзясятае дзіця не абаронена да часу паступлення ў пачатковую школу.

Імунізацыя таксама рэзка ўпала ў пачатку 2000-х гадоў, калі шырока распаўсюдзіліся сцвярджэнні аб сувязі паміж камбінаванай вакцынай MMR і аўтызмам. Гэтая тэорыя пасля аказалася цалкам дыскрэдытаваная, а доктар Эндру Уэйкфілд, які прасоўваў гэтую ідэю, быў выкраслены з медыцынскага рэестра.

Адзёр — адна з самых заразных хвароб, вядомых навуцы, і ўсё больш людзей не маюць дастатковага імунітэту. Паводле мадэляў UKHSA і Лонданскай школы гігіены і трапічнай медыцыны, колькасць выпадкаў адру ў брытанскай сталіцы можа дасягнуць дзясяткаў тысяч.

Гэта тэарэтычная рызыка. Яна не азначае, што Лондан знаходзіцца на парозе буйной успышкі адру. Аднак у гэтым годзе ўжо зарэгістравана 128 выпадкаў у параўнанні з 54 за ўвесь 2022 год.

Пры апошняй ацэнцы рызыкі медыкі высветлілі, што лічба R — вы, магчыма, памятаеце гэтую велічыню з часоў кавіду, гэта сярэдняя колькасць людзей, якім інфікаваны чалавек перадае вірус, — перавысіла або блізкая да 1,0, што з'яўляецца зыходным пунктам хуткага распаўсюджвання хваробы.

Прагнозы перш за ўсё адносяцца да людзей ва ўзросце ад 19 да 25 гадоў, менавіта яны маглі застацца без патрэбных прышчэпак у перыяд піку боязі магчымага аўтызму. Яны могуць быць найбольш уразлівыя. Асаблівую занепакоенасць выклікаюць студэнты ўніверсітэтаў, бо яны цесна кантактуюць паміж сабой.

UKHSA таксама заяўляе, што буйная ўспышка можа стаць дадатковай нагрузкай на Нацыянальную службу аховы здароўя (NHS), бо звычайна ад 20% да 40% інфікаваных маюць патрэбу ў стацыянарнай дапамозе.

Каментары1

  • Жвір
    15.07.2023
    Рука Масквы?

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам зноў пачало смярдзець2

«Такога ад Паўла я не чакаў». Як прайшла прэзентацыя самай асабістай кнігі Севярынца ў Вільні5

Беларус толькі вызваліўся з калоніі і забіў дзвюх пажылых жанчын на лецішчы4

Цела немаўляці знайшлі ў пакеце на смеццевым заводзе ў Віцебску3

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў11

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць