Беларуская інтэрнэт-кнігарня ў ЗША «Літарка» рада паведаміць аб магчымасці набыць кнігі на беларускай мове ў кнігарні Hudson Valley Books for Humanity, размешчанай па адрасе 67 Central Ave, Ossining NY.

У дадатак да магчымасці замовіць кнігі праз інтэрнэт-краму www.litarka.com беларускія кнігі можна няспешна пагартаць, седзячы ва ўтульным фатэлі ў кнігарні Hudson Valley Books for Humanity. Кнігарня знаходзіцца ў гістарычным цэнтры гарадка Асінінг, у якім штогод ладзіцца беларускае свята гукання вясны. Гарадок знаходзіцца на беразе Гудзона на шляху да папулярнага прагулачнага маршрута Breakneck Ridge і Кратонскай Дамбы. Да яго вядзе ад вакзалу Grand Central самая маляўнічая ветка электрычкі Metro North — Hudson Line.
Гэтая кнігарня з’яўляецца адзіным пунктам, дзе можна паглядзець і набыць папяровыя беларускія кнігі ў Нью-Ёркскай агламерацыі. Цяпер у кнігарні можна набыць творы Андруся Горвата, Уладзіміра Арлова і Андрэя Скурко.
Hudson Valley Books for Humanity разам з інтэрнэт-кнігарняй Літарка запрашаюць усіх наведаць кнігарню і занурыцца ў прыгажосць беларускай мовы.
-
Ксёндз касцёла ў Жупранах грунтоўна адказаў на прэтэнзіі пра рамонт у храме, дзе пахаваны Багушэвіч
-
Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі
-
У Мінску зносяць міжваенную бальніцу працы французскага архітэктара. Знішчыць помнік дапамагалі два мясцовыя акадэмікі
Каментары