Спорт

Футбаліст з чэмпіянату Беларусі стаў гульцом топавага французскага клуба

Гістарычны трансфер для вышэйшай лігі, але не для беларускага футбола.

Фота з інстаграма «Ланса»

Экс-абаронца мінскага «Энергетыка-БДУ» Абдукадзір Хусанаў падпісаў кантракт з французскім «Лансам», які ў мінулым сезоне заняў другое месца ў Лізе 1.

За «Энергетык» Абдукадзір правёў 35 матчаў у чэмпіянаце, дзе адзначыўся 4 галамі і 4 асістамі. Таксама на яго рахунку 2 паядынкі ў Кубку Беларусі.

«Не забываем і пра сярэбраныя медалі мінулага сезона! Дзякуй за гульню, Абдукадзір! Любім і ганарымся!» — напісаў клуб у сацсетках. Хусанаву — 19 гадоў.

У сакавіку гэтага года ён у складзе моладзевай зборнай Узбекістана стаў чэмпіёнам Азіі, забяспечыўшы сабе права ўзяць удзел і ў чэмпіянаце свету. Там Узбекістан прабіўся ў плэй-оф, але ў 1/8 фіналу пацярпеў паражэнне.

У чэрвені Хусанаў таксама дэбютаваў за нацыянальную зборную Узбекістана ў турніры CAFA Nations Cup 2023, дзе двойчы нават выходзіў у стартавым складзе. Але ў фінале таго турніру Узбекістан саступіў Ірану (0:1).

«Ланс» у мінулым чэмпіянаце Францыі заняў другое месца, толькі адзін бал саступіўшы ПСЖ. Клуб будзе гуляць у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў.

Што да беларускіх футбалістаў у чэмпіянаце Францыі, то ў свой час за «Мец» гуляў Сяргей Крывец (за тры гады згуляў 36 матчаў, забіў два галы), за «Нансі» галкіпер Сяргей Чэрнік (правёў за чатыры гады 44 матчы, прапусціў 55 мячоў).

У красавіку 2022 года ў «Бастыю» (Ліга 2) з украінскага «Коласа» перайшоў Мікалай Золатаў, але згуляў толькі адзін паядынак і вярнуўся назад ва Украіну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць