Адзін дрон збілі ў раёне Дамадзедава (раён на паўднёвым усходзе ад расійскай сталіцы, там знаходзіцца аэрапорт), другі — на Мінскай шашы.
Сродкі СПА збілі два беспілотнікі, якія накіроўваліся ў Маскву, паведаміў у тэлеграм-канале мэр горада Сяргей Сабянін.
«Адзін у раёне Дамадзедава, другі ў раёне Мінскай шашы. На гэты момант інфармацыі пра пацярпелых ад падзення абломкаў няма», — напісаў Сяргей Сабянін а 3-й гадзіне ночы.
Жыхары Масквы паведамлялі ў сацсетках, што чулі гучныя гукі. Адзін з дронаў збілі ў Адзінцоўскім раёне.
Каментары