У Полацку за выраб і распаўсюд парнаграфіі, імаверна, будуць судзіць святара
У закрытым пасяджэнні ў судзе Полацкага раёна 18 жніўня будуць судзіць Стоціка Аляксандра Сяргеевіча. Артыкул — 343 ч.1 КК РБ (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга).
Гэта поўнае супадзенне прозвішча і імя з клірыкам Полацкага благачыння Полацкай епархіі іерэя Аляксандра Стоціка, піша @vitebsk_info.
Як дадае канал, раней на сайце епархіі навіны пра яго выходзілі рэгулярна, але пасля верасня 2022 года на сайце няма ніводнай навіны пра яго. У цяперашнім спісе клірыкаў Полацкага благачыння іерэя Аляксандра Стоціка няма.
Каментары