Грамадства55

Прызначаны новы начальнік Брэсцкай памежнай групы

Максім Бутранец прызначаны новым начальнікам Брэсцкай памежнай групы загадам ад 1 жніўня, паведаміла прэс-служба Брэсцкага аблвыканкама.

Максім Бутранец. Скрын відэа

Новага начальніка Брэсцкай памежнай групы імя Дзяржынскага прадставіў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь Канстанцін Моластаў.

Максім Бутранец нарадзіўся ў 1978 годзе ў расійскім Свярдлоўску. У 2001 годзе скончыў Вайсковую Акадэмію РБ (памежны факультэт), у 2008 годзе скончыў Акадэмію федэральнай службы бяспекі РФ.

Быў намеснікам начальніка Гомельскай памежнай групы. У ліпені 2015 года прызначаны начальнікам Пінскага пагранатрада. З 2018 да 2021 г. узначальваў Смаргонскую памежную групу. 

Мінулы начальнік Брэсцкай памежнай групы Ігар Гутнік у ліпені быў прызначаны намеснікам старшыні Дзяржпагранкамітэта. Ён заняў месца звольненага ў запас Сяргея Новікава.

У канцы мая змяніўся і начальнік ДПК. Ім стаў Канстанцін Моластаў, які адказваў за Брузгі ў час атакі мігрантамі на Польшчу. Начальнік ДПК Анатоль Лапо быў адпраўлены ў запас.

Каментары5

  • Шпіц
    14.08.2023
    Кабіля выходзяць па пагулянку. От цікава, у ніво дома тожэ чырвона-зілёны сарцір?
  • просто оккупационный контроль
    14.08.2023
    Чаркашкварка, дроздун самостоятелен ровно на столько, на сколько ему позволяют бывшие слушатели Академии ФСБ России, окопавшиеся в Беларуси.
  • Вольга
    14.08.2023
    Беларусь жыве пад акупацыяй ужо шмат год. У яе нават былі міністры з расейскімі пашпартамі.

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак5

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак5

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць