Усяго патроху33

У глыбінных водах Антарктыды выявілі незвычайную істоту з 20-цю канечнасцямі

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта выявілі ў водах Антарктыды новую незвычайную істоту, якая мае 20 канечнасцяў, падобных на пёры. Пра гэта даследчыкі напісалі ў навуковай працы, апублікаванай у часопісе Invertebrate Systematics, перадае выданне Business Insider.

Promachocrinus fragarius, або Антарктычная трускалкавая пёравая зорка — менавіта так назвалі новую істоту з 20-цю канечнасцямі, якую знайшлі ў водах каля Антарктыды. Фота: Courtesy Greg W. Rouse

Па словах навукоўцаў, маленькія выпукласці на целе істоты вельмі нагадваюць «плады трускалкі», таму даследчыкі і далі ёй назву Promachocrinus fragarius (або Антарктычная трускалкавая пёравая зорка). 

Самі пёравыя зоркі — від не зусім новы. Ён адносіцца да класа «Марскіх лілей», куды таксама ўваходзяць марскія зоркі, марскія вожыкі, марскія агуркі і гэтак далей. Аднак нядаўна выяўленая ў паўднёвым паўшар'і трускалкавая пёравая зорка значна пераўзыходзіць суродзічаў па памеры і колькасці канечнасцяў.

«Знойдзеная істота валодае памерам ад 20 сантыметраў і жыве на глыбіні ад 65 да 1170 метраў. Маленькія выпукласці на целе істоты вельмі падобныя на плады трускалкі, адсюль і назва. Перасоўваецца жывёла за кошт сваіх доўгіх канечнасцяў, падобных на пёры, а маленькія шчупальцы спераду патрэбныя для лоўлі ежы», — пішуць навукоўцы.

Promachocrinus fragarius, выгляд зблізку спераду. Фота: Courtesy Greg W. Rouse

У цэлым навукоўцы адзначаюць, што выяўленне новых марскіх відаў стала справай звыклай. За год колькасць такіх адкрыццяў можа дасягаць ад 10 да 15. Складанасць, па словах даследчыкаў узнікае толькі ў аб'ёме працы і пошуку прыдатных назваў істотам. 

Каментары3

  • Ктулху
    15.08.2023
    Фхтагн
  • Пупа
    15.08.2023
    Ктулху, да будет он благославлён
  • Wunderwaffe
    15.08.2023
    Важная поправка: Антарктида - материк. Т.е. огромный кусок земли и льда над ним. Антарктика - полярная область, включающая Антарктиду, воды вокруг нее и острова. В статье оригинале была именно Антарктика.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць