Спорт

Саудаўскі клуб купіў аднаго з найлепшых галкіпераў чэмпіянату свету

Прэс-служба «Аль-Хіляля» абвясціла, што клуб падпісаў галкіпера «Севільі» і зборнай Марока Ясіна Буну.

Ясін Буну. Фота: інстаграм «Аль-Хіляля»

Паводле інфармацыі журналіста і інсайдара Фабрыцыа Рамана, сума ўгоды склала 21 млн еўра. За новую каманду 32-гадовы галкіпер будзе выступаць пад 37-м нумарам.

Буну нарадзіўся ў Манрэалі ў 1991 годзе, але сям'я хутка вярнулася ў Марока.

Выступаў за рэзервістаў мадрыдскага «Атлетыка», «Рэал Сарагосу», «Жырону», у «Севілью» перайшоў у 2019 годзе, правёў за клуб 89 матчаў, прапусціў 93 мячы. Двойчы выйграваў з клубам Лігу Еўропы (2020, 2023).

Зорка Буну ўзышла на чэмпіянаце свету па футболе ў Катары, дзе каманда, у многім дзякуючы яму, дайшла да паўфіналу турніра, стаўшы першай у гісторыі афрыканскай камандай, якая дабралася так высока.

У групавым турніры Буну прапусціў адзін мяч. У 1/8 фіналу адстаяў на нуль у асноўны і дадатковы час у паядынку з Іспаніяй і адбіў два пенальці. Яго прызналі найлепшым гульцом матча. Таксама адстаяў на нуль у чвэрцьфінале з Партугаліяй, і яго зноў прызналі найлепшым гульцом матча. Двойчы прапусціў у паўфінале з Францыяй і двойчы ў матчы за бронзу з Харватыяй.

У «Аль-Хіляль» ужо перайшлі Неймар, Сяргей Мілінкавіч-Савіч, Рубен Невеш, Кулібалі, Малкам.

Чытайце таксама:

У чым феномен футбола ў Саудаўскай Аравіі, куды за Раналду ламануліся топавыя еўрапейцы

УЕФА назвала тройку прэтэндэнтаў на званне гульца сезона 2022-2023

БАТЭ вылецеў у Лігу канферэнцый, а «Нёман» зусім з еўракубкаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць