Свет2020

Італьянцы збеглі з рэстарана ў Албаніі, не заплаціўшы. Прэм'ерка Італіі папрасіла пасла зрабіць гэта «за ідыётаў»

Чатыры турысты з Італіі збеглі з рэстарана ў Албаніі, не заплаціўшы. Гэтая гісторыя распаўсюдзілася ў медыя і сацсетках абедзвюх краін, што заахвоціла албанскага прэм'ера падняць гэтае пытанне падчас візіту кіраўніцы італьянскага ўрада Джорджы Мелоні ў яго краіну. Пра гэта піша «Громадске» са спасылкаю на ВВС.

Джорджа Мелоні. Фота: Antonio Masiello / Getty Images

Мелоні пасля гэтага сказала амбасадару сваёй краіны «пайсці і заплаціць за гэтых ідыётаў». Пасольства Італіі ў Албаніі пацвердзіла ў заяве, што заплаціла 80 еўра ад імя сваіх грамадзян.

«Італьянцы паважаюць правілы і выплачваюць свае даўгі, і мы спадзяёмся, што падобныя эпізоды больш не паўторацца», — гаворыцца ў паведамленні прадстаўніцтва.

Міністр сельскай гаспадаркі Італіі Франчэска Лалабрыджыда, які таксама быў у паездцы ў Албанію, сказаў Reuters, што аплата рахункаў была справай гонару.

«Некалькі несумленных людзей не могуць зняславіць нацыю прыстойных людзей», — сказаў ён.

Уладальнік рэстарацыі распавёў албанскаму Report TV, што гэта быў першы раз, калі кліенты пайшлі не заплаціўшы. Ён дадаў, што чатыры італьянцы нават пахвалілі ежу.

Каментары20

  • Sergej
    20.08.2023
    Премьеру Мелони правильнее было прекратить визит, столкнувшись с такой мелочностью и мерзопакостьностью для ее уровня. Ктому же албанец лжет, что первый раз в ресторане такое у него , в ресторанах клиенты часто не расплачиваются.
  • Папу
    20.08.2023
    Дзяшовы папулизм.
  • Бобр
    20.08.2023
    Sergej, 80euro на четверых.? Наверное еда была так себе

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць